У закладніках пуцінскай вайны супраць Украіны дзеці і дарослыя ў розных краінах свету. Што рабіць? Размова з псіхолагам Эрнай Пяткуце

Як утрымаць свае эмоцыі ва ўмовах вайны і як граматна размаўляць са сваім дзіцём пра падзеі, якія адбываюцца — пра вайну Расіі супраць Украіны і пра ўсё, што з гэтым звязана ў розных краінах? Псіхолаг у эфіры Delfi — сузаснавальнік літоўскага Цэнтра дапамогі дзецям Эрна Петкутэ.


42.jpg
Эрна Петкутэ / © DELFI / Tomas Vinickas

— Перш, чым казаць аб дзецях ... Як дарослым стрымаць у сабе эмоцыі? Гледзячы на дакументальную хроніку вайны, поўнасцю гэта зрабіць немагчыма.

— Мы, дарослыя, павінны па магчымасці справіцца з уласным стрэсам, напругай, шокам. Каб як мага больш паспяхова потым дапамагаць сваім дзецям. Вельмі важна рэгуляваць струмень інфармацыі, якую вы атрымліваеце, — яе колькасць і якасць. Абапірацца на больш аб’ектыўныя крыніцы.

Абавязкова трэба рэгуляваць час, які вы надаеце прагляду навін. Таму што зараз ідзе вялізная лавіна рознай інфармацыі, якая паказвае, як моцна ўсе ўзрушаныя і як перажываюць. Адзін са спосабаў спраўляцца са стрэсам — адкідаць тое, што я думаю, бачу, як я сябе адчуваю, таму што гэта вельмі загружае нас саміх. Другое, што вельмі важна, — захавайце магчымасці кантраляваць уласныя дзеянні.

Напрыклад, калі сітуацыя яшчэ пагоршыцца, усё ж падрыхтаваць свой уласны невялікі план адступлення. Скласці торбу, сабраць рэчы, вывучыць на памяць некаторыя тэлефоны на выпадак, калі раптам мы не будзем мець нашых мабільнікаў. І прадумаць такія моманты дэталёва. Яшчэ, што важна, — не ізалявацца па магчымасці, падтрымліваць значныя і важныя кантакты з блізкімі людзьмі. Гэта нас крыху супакоіць, альбо мы іх крыху супакоім. Людзі вельмі імкнуцца звязацца і з хворымі людзьмі ва Украіне. І з людзьмі ў Расіі — якія сталі закладнікамі дзяржавы. Таксама вельмі важна выкарыстоўваць усе магчымыя і прыдатныя кожнаму асабіста спосабы самазаспакаення — што б гэта ні было. Медытацыя, бег, музыка, халодны ці гарачы душ, нешта іншае, што я не пералічыла, але людзі ведаюць... Варта пазбягаць заспакаення спосабамі, якія могуць пашкодзіць — усё разумеюць, пра што я кажу. Вельмі важная праактыўнасць у гэтай складанай і такой стрэсавай сітуацыі і асяроддзі. Трэба падумаць, што вы асабіста можаце зрабіць для людзей, якія пакутуюць зараз на гэтай вайне. Пачынаючы ад самых простых рэчаў. Можна рабіць ахвяраванні. Можна збіраць рэчы, якія могуць спатрэбіцца. Не буду пералічваць усё. Можна паспрабаваць напісаць у Цэнтр дапамогі дзецям. Таксама вельмі важна паспрабаваць не выпасці абсалютна са штодзённай руціны. Цяпер у нас сітуацыя такая, што мы можам хадзіць і ў школу, і на працу. У нас працуюць крамы, транспарт. І іншыя заняткі, і магчымасці ёсць, — кудысьці схадзіць і нечым займацца. Гэта вельмі важна захаваць.

— Пяройдзем да размовы аб дзецях. Мы жывем у стагоддзі інфармацыйных тэхналогій, сацыяльных сетак, інфармацыя распаўсюджваецца вельмі хутка. І дзеці, асабліва падлеткі, так ці інакш усё роўна атрымліваюць інфармацыю з сацыяльных сетак, таму што ва ўсім свеце гэтая сітуацыя зараз абмяркоўваецца. Як бацькам своечасова пагаварыць з дзіцем да таго, як яго погляд на падзеі ўжо можа быць сфарміраваны, сыходзячы з таго, якую інфармацыю ён атрымлівае ў сацыяльных сетках, што ён там чытае і на каго ён там падпісаны? 

— Ёсць асноўныя падыходы. Першы з іх. Калі дзеці і падлеткі задаюць пытанні, на іх трэба адказваць. Калі дзеці і падлеткі імкнуцца прыслухоўвацца, аб чым гавораць дарослыя ці неяк схопліваць інфармацыю СМІ, у сацыяльных сетках, то ў гэтай сітуацыі, як і ў выпадку з дарослымі, трэба знайсці нейкі баланс. Трэба сказаць праўду, але ёю не трэба заваліць — ні дзяцей, ні падлеткаў. Дзецям вельмі цяжка зразумець некаторыя канфліктныя сітуацыі — шмат меркаванняў нават у нашым грамадстве існуе ў адносінах да гэтага канфлікту. Каб не ўзбуджаць нейкай вызначанай дадатковай нервовасці. Таму што дзецям значна цяжэй зразумець, хто мае рацыю, хто вінаваты.

Таму вельмі важна: Ніколі нельга блытаць людзей рускай нацыянальнасці, ніколі нельга блытаць людзей, якія жывуць у Расіі, з урадам Расіі, з прэзідэнтам Пуціным. Калі вы кажаце, хто пачаў вайну, хто супраць каго ваюе, заўсёды вельмі важна сказаць, што ваюе расейскі прэзідэнт, расейскі ўрад. Таму што людзі, якія размаўляюць на рускай мове, вельмі дрэнна сябе адчуваюць.

Яны павінны прыняць нейкі бок унутры, будучы рускімі. І калі мы будзем абвастраць гэтую сітуацыю, яна будзе вельмі нядобрая.

— Як размаўляць з дзецьмі, улічваючы іх узрост? Наколькі вялікая розніца?

— Тут варта кіравацца тымі ж меркаваннямі, што і пры тлумачэнні любых іншых падзей і з’яў. Спачатку ты тлумачыш вельмі проста, простымі сказамі, не падрабязна, не выкарыстоўваеш складаныя тэрміны. З больш дарослымі дзецьмі некаторыя пытанні можна абмяркоўваць больш падрабязна. Яшчэ вельмі важна. Дарослыя павінны звярнуць увагу на стан дзіцяці, — як яно рэагуе. Аб гэтым павінны думаць і ў сем’ях, і ў школах.

Калі дзіця вельмі напружанае і вельмі нервуецца, то першае, што трэба сказаць, — пра пэўную бяспеку, перадаць яму пэўнае пачуццё спакою, якое мы, я спадзяюся, зможам захаваць у нашай дзяржаве, у Еўропе і ва ўсім свеце. Чым больш дарослыя самі перажываюць, нервуюцца і дзеляцца гэтым вельмі адкрыта, імпульсіўна, тым больш складана дзецям. Таму што яны ўсё гэта ўбіраюць у сябе.

Калі дзіця ўжо зараз вельмі напружанае, трэба пачаць з таго, што яго трэба трошкі супакоіць. А супакойваецца чалавек, калі ён крыху больш разумее, у чым справа, калі яго разумеюць, — чаго ён баіцца, чаму ён баіцца.

Мы не можам казаць «не бойся абсалютна нічога». Мы кажам: пастарайся супакоіцца, усе людзі перажываюць, усім нам неспакойна, у нас ёсць там, я не ведаю, армія ці ў нас зараз усё спакойна і гэтак далей... Вось нейкім такім чынам трэба размаўляць з дзецьмі.

— Побач з рэдакцыяй Delfi знаходзіцца гімназія імя Князя Гедыміна. Цяпер там у вокнах украінскія сцягі, жоўта-сінія караблікі на зямлі ў знак салідарнасці з украінскімі дзецьмі. Калі ў школе вось такая рэакцыя, а ў сям’і зусім супрацьлеглая, як дзіцяці выйсці з гэтай сітуацыі?

— Я думаю, што дзіця не асабліва можа выйсці з гэтай сітуацыі, таму што яно знаходзіцца ў сітуацыі ўнутранага канфлікту. Калі вы сварыцеся з сяброўкай, вы можаце сысці ад яе. Але калі дзіця чуе супярэчлівую інфармацыю (нават так бывае, што мама на адным баку, тата на другім баку), — гэта яшчэ больш балючая сітуацыя. Дзіця не можа нічога зрабіць. Адзінае, што магчыма, калі хтосьці з дарослых побач заўважае, што дзіця апынулася ў такой сітуацыі, — дапамагчы яму эмацыйна, сказаўшы што вельмі цяжка, калі, напрыклад, дзядуля з бабуляй думаюць так, а мама з татам інакш, не акцэнтуючы на разбор, хто мае рацыю, а хто вінаваты.

Таму што калі мы будзем рабіць нейкія намаганні, дапускаць ціск, дзіцяці давядзецца выбіраць. Гэта ўсё роўна, што праводзіць рэферэндум падчас вайны: ты не вольны выбіраць, ні твой узрост, ні твой узровень сталасці гэтага не дазваляе.

— Мы звычайна гаворым і ў школах, і ў сем’ях сваім дзецям аб тым, што лаяцца матам, ненарматыўнай лексікай — гэта, як мінімум, нядобра. Цяпер ёсць такі вядомы мем ва ўсім свеце пра рускі карабель, які дасылаюць на тры літары. У прыватнасці, мы бачым гэты надпіс і ў Вільні — пад мастамі, у выглядзе графіці, на элементах адзення людзей, і ўсё гэта ў самых розных месцах публічнай прасторы. Як тактоўна тлумачыць усё гэта дзецям, бо яны бачаць гэта проста, калі ідуць з бацькамі па вуліцах?

— Тлумачэнне залежыць ад узросту дзіцяці. Калі ён вельмі маленькі, дзякуй богу, ён яшчэ не чытае, толькі можа пачуць пра гэта. Але калі дзіця крыху старэйшае, напэўна, можна растлумачыць, што некаторыя людзі такім чынам, хай і не вельмі прымальным, часам выказваюць сваё меркаванне. Можна сказаць дзіцяці: ты ведаеш, гэта мы з табой выбіраем словы. Магчыма, мы не хацелі б сказаць такімі словамі і знайшлі б іншыя словы. Я зараз кажу вобразна. Вядома з дзіцем такімі доўгімі тэкстамі, магчыма, і не варта было б размаўляць. Гэта хутчэй як прыклад. Калі вяртацца да вашага прыкладу з гімназіяй імя Гедыміна, да акцыі са сцягамі ў падтрымку ўкраінскіх дзяцей, то мне б хацелася моцна падкрэсліць, што трэба змяніць фармулёўку, якая павінна з’явіцца ў нашым грамадстве, — гаворка ідзе не толькі пра ўкраінскіх дзецей, гаворка ідзе пра дзецяй Украіны.

Дзеці Украіны — не толькі ўкраінцы. Яны і рускія, яны і палякі, і напалову рускія, напалову ўкраінцы і гэтак далей. Мне вельмі хацелася б, каб быў акцэнт — дзеці Украіны. Таксама я думаю пра дзяцей Расіі, таму што яны таксама апынуліся ў гэтай сітуацыі — у іх няма выбару. У дарослых ёсць нейкая магчымасць выказваць уласную думку. Але дзеці апынуліся закладнікамі ў гэтай сітуацыі.

Усе зараз не любяць Расію, і ўсё роўна, якія працэнты паказваюць сацыялагічныя апытанні. Стаўленне да пуцінскай Расіі, яе ізаляцыя распаўсюджваецца аўтаматычна на ўсіх людзей — гэта значыць і на дзяцей. Гэты жудасны стан, які можа прыводзіць у роспач. Калі так будзе працягвацца, мы вырасцім ворагаў, новае пакаленне ворагаў.

— Дзеля справядлівасці, варта дадаць, што ў гімназіі Гедыміна акцыі праводзілі не літоўскія дзеці, а дзеці Літвы. Па аналогіі з усім, аб чым вы сказалі. Бо ў нас у школах таксама вучацца і рускія, і палякі, і ўкраінцы, і беларусы.

delfi.lt