Назвы шматлікіх украінскіх гарадоў сталі вядомыя беларусам па ваенных звестках апошняга месяца. Але некаторым з нашых знакамітых суграмадзян гэтыя гарады знаёмыя яшчэ з маленства — там яны нарадзіліся, піша «Новы Час». Склалі спіс беларускіх селебрыці, першым домам якіх стала Украіна.
Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015.
Сама пра сябе яна сказала: «Вядома ж, я — беларуска. І гэта мая родная мова — беларуская, хоць я на ёй і не размаўляю. Не размаўляю па той прычыне, што ўся практыка майго жыцця — гэта руская мова і руская культура. Але я сябе адчуваю беларускай, беларуская зямля — мая зямля, мой бацька адсюль. Я іншага жыцця не ведаю, толькі жыццё тут, нягледзячы натое, што я жыла і ў Еўропе. Мая зямля — Беларусь».
Аўтар рамана «Птушкі і гнёзды», суаўтар унікальнай дакументальнай аповесці, напісанай у супрацы з А. Адамовічам і У. Калеснікам «Я з вогненнай вёскі...»
Беларускі гісторык, выкладчык, першы рэктар БДУ (ліпень 1921 — кастрычнік 1929), акадэмік Акадэміі Навук БССР (1928). Скажам адразу — ён не апошні рэктар БДУ ў нашым спісе.
Беларускі прадпрымальнік, дырэктар і ўласнік унітарнага прадпрыемства «Надзейныя праграмы», заснавальнік, уласнік і (да 2012) генеральны дырэктар найбуйнейшага ў Беларусі парталу, грамадскі дзеяч, мецэнат. У 2010-х скончыў адмысловы курс па аргане.
Мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунка ў абстрактным мастацтве.
Казімір нарадзіўся ў сям’і беларускага этнографа і фалькларыста Севярына Малевіча.
Беларускі мастак-манументаліст, жывапісец, графік.
Беларускі паэт, празаік і перакладчык.
Двойчы беспадстаўна арыштаваны органамі НКУС, першы раз у 1936 годзе і сасланы на 10 гадоў, потым яшчэ раз у 1949 годзе. У 1955 годзе быў рэабілітаваны. Асноўны перыяд творчасці прыпаў на гады жыцця ўжо пасля абедзвюх ссылак. Дакументальныя аповесці «Зона маўчання», «З воўчым білетам», «Такія сінія снягі» з’яўляюцца беларускімі аналагамі нарысу «Архіпелаг ГУЛАГ» А. Салжаніцына.
Беларускі дойлід.
Заслужаны архітэктар Беларусі (1969). Яго асноўнымі працамі ў Мінску былі Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (1954), жылая забудова па вуліцы К. Маркса, на рагу вуліцы Захарава і Першамайскай вуліцы (1958), а таксама Беларускі дзяржаўны медычны ўніверсітэт (1966). Сярод іншага, стварыў дом адпачынку «Сосны» на возеры Нарач (1975).
У 1957-м паводле яго праекта ўзвялі дзяржаўнае лецішча ў Віскулях, якому наканавана было стаць гістарычным месцам у 1991.
Беларускі акцёр тэатра і кіно, народны артыст СССР (1978), акадэмік Міжнароднай Акадэміі тэатра, ганаровы грамадзянін Мінска. Першы старшыня Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Беларускі рэжысёр і сцэнарыст.
Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (1996), знятая ў жанры палітычнага памфлету. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. У стужцы зняўся экс-міністр МУС Беларусі Юрый Захаранка, які ў 1999 годзе будзе выкрадзены недалёка ад свайго дому.
Розгалас мела і стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам намётавага лагера на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Беларускі графік і мастак.
Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, станковым жывапісе. Яго творы аздаблялі кнігі Айзека Азімава, Рэя Брэдберы, Роберта Шэклі, Курта Вонегута. За выключэннем аздаблення выданняў Жуля Верна, не працуе на замову.
Творы мастака «захопліваюць як высокай эстэтычнасцю, так і лёгкай іроніяй звычайных, але ўбачаных у незвычайным ракурсе вобразаў», — запрашала зайсці на выставу мастака ў 2017 годзе газета «Новы Час».
Беларуская эстрадная спявачка. Заслужаная артыстка БССР (1975).
Спявак, Народны артыст Беларусі.
Адна з яго найзнакамітых песняў — «Фантазёр».
Акцёр і галоўны рэжысёр Мінскага тэатру сатыры і гумару «Хрыстафор». Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
Яшчэ ў 2001 г. спрабаваў вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта і збіраў подпісы. У 2008 годзе Яўген Крыжаноўскі прызначаны намеснікам старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі і кіраўніком кіравання агітацыі і прапаганды.
Беларускі эстрадны спявак. Народны артыст Беларусі (1976).
Беларуская паэтка, перакладніца, літаратуразнаўца.
Беларускі спявак, мастацкі кіраўнік гурту «Сябры», Народны артыст Беларусі (2003).
Беларускі тэатральны рэжысёр, былы мастацкі кіраўнік тэатра імя Янкі Купалы.
Атрымаў дзяржаўную прэмію Беларусі за легендарны спектакль «Тутэйшыя» у 1992 г.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Мікалай Пінігін разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту.
Беларуская фрыстайлістка, Алімпійская чэмпіёнка (2014). Удзельніца Алімпійскіх гульняў 1998 (5-е месца), 2002 (9-е месца), 2006 (10-е месца), 2010 (8-е месца) гадоў.
Выйграў залаты медаль на Алімпіядзе-2014 у Сочы.
Падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020.
Беларускі футбаліст, паўабаронца. З’яўляецца рэкардсменам нацыянальнай зборнай Беларусі па колькасці забітых галоў (20). Футбаліст года Беларусі (2004).
Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба).
Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972).
Падпісаў адкрыты ліст спартоўцаў, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020.
Беларускі гісторык і палітык. Доктар гістарычных навук. Прафесар.
У 1991-1995 гадах — намеснік старшыні Беларускага Народнага Фронту. Удзельнік галадоўкі дэпутатаў Апазыцыі БНФ у красавіку 1995 года супраць ініцыянаванага Лукашэнкам рэфэрэндуму.
Былы міністр МУС.
На парадзе Перамогі 9 траўня 2015 года ў Менску Ігар Шуневіч з’явіўся ў форме супрацоўніка НКУС узору 1943 года.
Былы міністр Абароны, былы старшыня КДБ.
Беларускі прадпрымальнік, паводле некаторых ацэнак, найбагацейшы і найуплывовейшы бізнесовец Беларусі. Ягонае багацце ацэньваецца ў 1 млрд даляраў. Быў саўладальнікам ЗАТ «Белтэхэкспарт», беларускага экспарцёра зброі і ваеннай тэхнікі. Таксама з’яўляўся саўладальнікам «Спорт-пары», аператара інтэрактыўных гульняў. Быў мінарытарным акцыянерам мабільнага аператара «velcom».
Першы сакратар ЦК кампартыі БССР у 1928-1929 гг. Застрэліўся напярэдадні немінучага арышту па «справе Тухачэўскага».
Былы старшыня КДБ (2008-2012). У 2012 годзе быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Рада Еўрапейскага саюза прызнала Зайцава адказным за пераўтварэнне КДБ у галоўны орган рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.
Міністр юстыцыі Беларусі з 2021 года, экс-намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
2 кастрычніка 2020 года Хаменка быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Рада Еўрапейскага саюза адзначыла, што Хаменка як намеснік міністра ўнутраных спраў адказвае за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіць МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў.
8 кастрычніка 2020 года абраны старшынёй Беларускай асацыяцыі міні-футбола.
Былы рэктар БДУ.
Узначальваў БДУ ад 2003 да 2008 года, пасля звальнення з гэтай пасады Аляксандра Казуліна.
У 1994-2001 гг. — міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Каталіцкі святар, рэлігійны і культурны грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў, гісторык, выдавец, перакладчык і публіцыст. Магістр тэалогіі, кандыдат гістарычных навук. Сябра Рады Таварыства Беларускай Мовы.
З 1989 разам з вернікамі змагаўся за вяртанне беларускіх каталіцкіх святыняў у Мінску (касцёл Святога Сымона і Святой Алены, катэдральны касцёл імя Найсвяцейшай Панны Марыі, касцёл Святога Роха). Аднавіў і адкрыў каталіцкія парафіі ў Каралішчавічах, Чэрвені, Смалявічах, Раўбічах і іншых месцах.
З пачатку 1990-х гадоў паслядоўна праводзіць беларусізацыю каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Магілёўскі арцыбіскуп 1908-1909.
Беларускі праваслаўны дзеяч, епіскап.
Арыштаваны ў 1924 годзе і высланы ў Маскву. З 1925 года жыў у Адэсе, з 1926 года у Сімферопалі. З 16 кастрычніка 1936 года — епіскап Магілёўскі.
Арыштаваны 3 верасня 1937 года. 31 кастрычніка 1937 года тройкай НКУС асуджаны за «ўдзел у контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі» да вышэйшай меры пакарання з канфіскацыяй маёмасці і быў расстраляны.