• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.08.2018 | Літаратура

Уладзімір Караткевіч на паштоўках і канвертах

Уладзімір Караткевіч — без сумневаў, пісьменнік сусветнага маштабу. Ён не толькі з’яўляецца зачынальнікам жанру гістарычнага дэтэктыву — «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі». Ён здолеў дасканала раскрыць душу нашага народа у творах «Каласы пад сярпом тваім», «Ладдзя роспачы» і многіх іншыя.

За раманы «Нельга забыць» і за раман «Чорны замак Альшанскі» Уладзімір Караткевіч быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Івана Мележа і Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа. Творы яго перакладаліся на многія мовы свету. Уявіць сёння нашую краіну без Караткевіча, бязмежна закаханага ў Беларусь, проста немагчыма. Пра яго творчасць пішуцца кнігі, здымаюцца фільмы, наладжваюцца навуковыя канферэнцыі, адкрываюцца помнікі і мемарыяльныя шыльды.

Ушаноўваўся Караткевіч і на канвертах і паштоўках.

Першы канверт, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу, пабачыў свет у Оршы ў 1996 годзе. Яго выпусціў калектыў газеты «Беларускі калекцыянер», якая на той час выдавалася ў Оршы і яе рэдагаваў Алесь Сярожкін. На жаль, найцікавейшая беларускамоўная газета спыніла сваё існаванне на 25-м нумары з-за фінансавых праблемаў. На канверце быў выяўлены партрэт Уладзіміра Караткевіча аршанскага мастака Алеся Кажамякі. Над партрэтам — герб Пагоня і герб Оршы, а таксама бел-чырвона-белая стужка. Пад партрэтам пісьменніка тэкст: «Ёсць і ў вас, як у іншых, святыня, не давайце святыні псам!».

Выпуск гэтага першага канверта з Уладзімірам Караткевічам з’яўляўся водгукам на сумнавядомы рэферэндум 14 траўня 1995 года, які правёў Лукашэнка, і пасля якога дзяржаўныя псы рвалі нашу святыню — бел-чырвона-белы сцяг і скідвалі герб Пагоня.

Канверт выйшаў накладам 150 асобнікаў.

Другі канверт, прысвечаны беларускаму пісьменніку, надрукавала рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» ў 2005 годзе. Канверт выйшаў з друку з нагоды 75-годдзя з дня нараджэння Караткевіча. На ім — каляровы партрэт пісьменніка і малюнак да аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха». Мастак А.Хвясюк.

Трэці канверт выйшаў з друку да 80-годдзя пісьменніка. Пастаралася з выданнем зноў «Белпошта». Гашэнне канверта адбылося ў Оршы 26 лістапада 2010 года. На канверце на месцы паштовай маркі надрукаваны партрэт Уладзіміра Караткевіча ў берэце, намаляваны героі яго твораў. З адваротнага боку канверта змешчана біяграфія пісьменніка. Мастак канверта Я. Сіманенка.

Яшчэ адзін канверт, прысвечаны Уладзіміру Караткевічу, таксама выпусціла «Белпошта» ў 2015 годзе. Гашэнне яго адбылося 26 лістапада 2015 года. На канверце змешчаны партрэт маладога Уладзіміра Караткевіча, якога некалі сфатаграфаваў паэт Сяргей Панізьнік, малюнак Арлена Кашкурэвіча да рамана «Каласы пад сярпом тваім» і тэкст: «Уладзімір Караткевіч. Беларускі пісьменнік, паэт, драматург, публіцыст, перакладчык». Канверт быў выпушчаны, дзякуючы праекту, які падрыхтавалі «Белпошта» сумесна з установай культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны». Дызайн канверта В. Бабундзінай.

Першая паштоўка з выяваю Караткевіча з’явілася ў Маладзечне ў 1998 годзе. Яе выдаў маладзечанскі краязнаўца, літаратуразнаўца і бібліяфіл Міхась Казлоўскі. А аўтарам паштоўкі з’яўляецца мастак Юрый Герасіменка-Жызнеўскі.

Міхась Казлоўскі разам з Алесям Сярожкіным у 2010 годзе выдаюць яшчэ адну паштоўку з партрэтам Уладзіміра Караткевіча. Партрэт намаляваў мастак Г.Санькоўскі. Паштоўка выйшла да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

27 чэрвеня 1992 года ў Оршы да яе 925-годдзя быў адкрыты помнік слыннаму земляку. Першапачаткова ёе знаходзіўся на месцы згарэлага ў вайну дома, у які сям’я Караткевіча засялілася ў 1939 годзе, але пазней гэты помнік быў перанесены ў цэнтральны парк Оршы. У 2011 годзе Аршанскае міжраённае аддзяленне УП «Віцебскаблсаюздрук» выпусціла набор паштовак, прысвечаны Оршы. На адной з іх адлюстраваны і прыгожы помнік Уладзіміру Караткевічу.

Набор паштовак «Уладзімір Караткевіч — пісьменнік, грамадзянін, чалавек» быў выпушчаны ў Оршы ў 2012 годзе. Ён складаецца з 12 паштовак, на якіх выяўленыя фотаздымкі пісьменніка і яго сям’і, а таксама радкі з ягоных вершаў. На адным з фотаздымкаў бачым Валодзю Караткевіча ў 1931 годзе, яму 1 годзік, на другім ён — з сястрой Наталляй у Оршы ў 1937 годзе, на трэцім — бацька пісьменніка Сямён Цімафеевіч Караткевіч ў 1912 годзе, на наступным — вобраз маці Надзеі Васільеўны Караткевіч, потым — уся сям’я Караткевічаў у 1953 годзе, кадр з фільма «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», дзе сам Караткевіч грае роль татарына і гэтак далей. У наборы былі выкарыстаны фотаздымкі з фондавых збораў установы культуры «Музейны комплекс гісторыі і культуры Аршаншчыны».

Гэта пакуль усе канверты і паштоўкі, якія былі прысвечаныя вялікаму пісьменніку Беларусі. Хочацца спадзявацца, што і надалей яго вялікае імя па-ранейшаму будзе ўшаноўвацца на розных беларускіх выданнях дзеля нашчадкаў і будучыні нашай літаратуры і культуры.

Сяргей Чыгрын, Новы Час. Фотаздымкі з архіва аўтара

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип