23 чэрвеня ў Оршы і Копысі (Магілёўская вобласць) адбудуцца літаратурна-музычныя сустрэчы з пісьменнікам Уладзімірам Арловым. Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і чакаюць усіх прыхільнікаў беларускай гісторыі ды паэзіі, якім абяцаюць творчую цёплую атмасферу і конкурсы з адмысловымі падарункамі.
Па ўсіх пытаннях (час і месца імпрэзаў) звяртацца па тэлефонах арганізатараў: 8029 319 65 74 (вэлком), 8033 67596 99 (мтс).
на фота – Уладзімер Арлоў і Зміцер Бартосік