Традыцыйная культура беларусаў спрадвеку арыентавалася на аднаўляльнасць усяго існага. Па гэтай прычыне па сканчэнні зімы было важна абазначыць пераход ад халадоў да цёплага часу году. Адным з характэрных абрадаў гэтага перыяда з’яўляецца Гуканне вясны, якое мае асаблівае распаўсюджанне на тэрыторыі Гомельшчыны.
Адкуль карані гэтага свята? Чаму галоўная роля ў ім аддавалася жанчынам і як праходзіў сам абрад?
На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае кіраўнік філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі Пятро Цалка.
З астатнімі відэа, што выйшлі ў межах праекта, можна азнаёміцца па спасылцы.