• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2023 | Грамадства

Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага

Да дня народзінаў Каліноўскага, 2 лютага, вальс Кацярыны Ваданосавай «1863» ўвасобіўся ў шчымлівую відэагісторыю. Яна — пра людзей, якія змагаліся за волю. Тады мужчыны сыходзілі са зброяй у лясы. Жанчыны — апраналі жалобу ў знак пратэсту. Сёння гісторыя паўтараецца. На яве і на экране. Для канала «Тётя Ира разрешила» удзельнікі здымак кліпа расказалі, чаму гісторыя даўжынёй у 160 гадоў у 2023-м адчуваецца, як асабістая.


80.jpg
Кацярына Ваданосава і Васіль Шэры ў вобразах герояў 1863-га

Сюжэт стары, як само жыццё 

«Гэта не канкрэтны гістарычны момант, а больш настрой, — кажа аўтарка музыкі і выканаўца жаночай ролі ў кліпе Кацярына Ваданосава. — Настрой паўстанца, які сыходзіць і настрой жанчыны, што застаецца змагацца так, як можа».

«Сюжэт гісторыі стары, як само Жыццё», — кажа пра кліп выканаўца ролі паўстанца Васіль Шэры. — Змаганне за Волю. Змаганне тымі сіламі, якія ёсьць у наяўнасьці тут і цяпер: хто можа — змагаецца зброяй, хто можа — [іншай] дзеяй.

Тут ёсць спалучэнне мужчынскае і жаночае моцы: ён ідзе на вайну, яна нясе звышмэту. Ён пераўтвараецца ў Памяць, яна — ў Ідэю».

81.jpg
Кацярына Ваданосава і Васіль Шэры на здымках кліпа да вальса «1863»

Наш час цешыць і страшыць. Як і час паўстанцаў

Кацярына расказала, што мелодыя вальса нарадзілася ўжо даўно. Але адшліфавалі і давялі яе да сённяшняга выгляду падзеі нядаўняга мінулага. «Зараз мы пражываем вельмі бліжкія эмоцыі і падзеі, як людзі, што жылі тады».

«Для мяне час вельмі цыклічны. — разважае Кацярына. — Я ўспрымаю яго не як людзі зараз, а можа, як старажытныя грэкі ўспрымалі. Усё паўтараецца. Што было тады, тое мы маем і зараз. Людзі сыходзяць на вайну — і тады сыходзілі. Паўставалі — і зараз паўстаюць. Мы жывем у вельмі выбітны час. Час, пра які будуць стварацца песні і вершы. Які будзе натхняць і адначасова пужаць нашых нашчадкаў. Гэта і цешыць, і вельмі страшыць».

Жанчына ў чорным і герой, што сыходзіць

«Для мяне вельмі блізкая і шчымлівая тэма жанчыны часоў паўстання, — тлумачыць Кацярына. — Яшчэ да паўстання яны мелі свой супраціў. Жанчыны апраналіся ў жалобу і нават мелі адмысловую «чорную» біжутэрыю. Такім чынам яны паказвалі сваю нязгоду з палітыкай Расійскай имперыі. Пасля паразы паўстання, калі жандары сустракалі на вуліцы жанчыну ў чорным, яны мелі права запатрабаваць даведку, ці насамрэч у яе памёр нехта са сваякоў. Калі такой даведкі не было, ёй пагражаў штраф, альбо нават высылка ці канфіскацыя маёмасці.

Мне хацелася паказаць той вобраз «чорнай» жанчыны, жанчыны ў жалобе, якая праважае героя. А ён сыходзіць у зіму, у холад. Што чакала гэтых людзей?.. Гэта так страшна і так цяжка».

«Мой персанаж — паўстанец, — расказвае Васіль Шэры. — Ускосна можна зразумець, што ён з незаможнае шляхты. [У момант развітання] ён разумее ўжо, што Перамога адбудзецца не заўтра і нават не ў наступным годзе. І ён ідзе наперад, бо мэта яго вышэй за валоданне фальваркам і прывілеі, вышэй за ціхую ўтульнасьць існавання, вышэй за асабістае жыццё».

82.jpg Васіль Шэры на здымках кліпа да вальса «1863»

Іграць паўстанца, па словах Васіля, было вельмі натуральна: «Безумоўна, я трансляваў свой уласны досьвед. У гэтай «ролі» я ўжо шмат год, толькі ўлічваючы сучасныя гістарычныя ўмовы... У падрабязнасьці не буду паглыбляцца — хто мае ведаць, той ведае... А як у гэтай «скуры»? Можна сказаць, я не вылазіў са сваёй».

Дуб, які памятае паўстанне 

Месца для здымак кліпа таксама выбралі невыпадкова. Дрэва ў сюжэце мае ўласнае імя. Гэта 450-гадовы Дуб Дунін.

«Ён бачыў і бітвы Паўстання 1863-64 гадоў, і развітані паўстанцаў з роднымі, — кажа Васіль. — Падляшша ў тыя часы адносілася да Гарадзенскага ваяводства і было ледзьве не цэнтрам канцэнтрацыі супрацьстаяння з імперскімі сіламі».

83.jpg Героі кліпа пад дубам Дунін, дрэвам Еўропы-2022 года

«Гэта месца я вельмі люблю і лічу яго адным з самых маляўнічых і прыгожых месцаў Падляшша, — расказвае Кацярына. — Гэта дуб, названы ў гонар Дуніна-Марцінкевіча. У 2022-ім ён прызнаны дрэвам года ў Еўропе».

Для сябе і ў падарунак Каліноўскаму

«Я не ведаю, што з гэтага атрымаецца», — кажа Кацярына. Ідэя зняць «тэлефонавідэа» нарадзілася спантанна, падчас адной з сустрэч з сябрамі. Кацярына расказала ім пра жаданне зрабіць падарунак Каліноўскаму і сябры прапанавалі дапамагчы ў здымках.

Героіка і нават рамантызм музыкі і відэасюжэта, меркаваннем Кацярыны, далёкія ад эскапізму ці сыходу ад сучасных праблемаў.

«У гэтым відэа я хацела паказаць адчуванне годнасці і светлага, незабруджанага патрыятызму. Гэта абсалютна нармальна і натуральна. Я буду вельмі усцешана, калі нехта адчуе падобныя са мной думкі і эмоцыі».

84.jpg
Васіль Шэры на здымках

«Каб помнілі і рабілі высновы», — так тлумачыць ідэю кліпа і сваю матывацыю паўдзельнічаць у яго стварэнні Васіль. — Каб узнялі голавы і дакрануліся да Годнасьці. Каб ведалі Былое і пераасэнсоўваючы яго, стваралі Будучыню».

«Гэта [відэа] для мяне і для тых, хто са мной на адной хвалі, — кажа Кацярына. — Для тых, хто ведае, што у Каліноўскага дзень народзінаў 2 лютага. Хто адзначаў угодкі паўстання. Для тых, каму гэта важна і хто адчувае падобным са мной чынам».

85.jpg
Кацярына Ваданосава і Васіль Шэры на здымках кліпа «1863»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип