Запрашаем у вандроўку па маршруце Залессе–Крэва–Баруны–Гальшаны, якая адбудзецца 1 лістапада з удзелам музыкаў гурта “Recha” пад кіраўніцтвам Андруся Такінданга.
У вас будзе магчымасць пабачыць:
Залессе
Сядзіба грамадскага дзеяча, кампазітара, аўтара славутага “Паланэзу” Міхала Клеафаса Агінскага “Паўночныя Афіны”. Палацава-паркавы ансамбль пачатку XIX ст.
Крэва
Існуюць версіі, што Крэва было адным з цэнтраў паганства на балцкіх землях. Назву перакладаюць як “святое месца”. Захавалася старажытнае гарадзішча, Юрава гара, старое паганскае капішча.
Руіны Крэўскага замка XIV ст.
Гісторыя замка багатая падзеямі.
У 1385 г. у замку Ягайлам была падпісана Крэўская унія, якая аб’яднала Польшчу і Вялікае княства Літоўскае.
Сын вялікага князя літоўскага Гедыміна Альгерд жыў у замку з 1338 па 1345 год.
1338 г. – першая згадка пра замак, лічыцца афіцыйнай датай яго пабудовы. Пасля смерці Альгерда замкам завалодаў Ягайла.
У пачатку XVI стагоддзя Крэўскі замак – месца абароны ад маскоўскіх войскаў.
Да гэтага ён абараняў гэтыя землі ад Тэўтонскага ордэна.
У другой палове XVI ст. тут жыў князь Андрэй Курбскі, які збег у Літву ад Івана Грознага.
У 1929 г. была праведзеная кансервацыя руінаў замка, але сёння ён працягвае разбурацца. Нягледзячы на гэта, руіны выглядаюць надзвычай велічна і прыгожа.
Баруны
Цудоўны храм Святых Пятра і Паўла 1757г. (віленскае барока). Ёсць паданне, паводле якога каплічку на месцы, дзе цяпер кляштар і касцёл, заклаў шляхціч, які заблытаўся ў непралазным лесе. Ён не меў магчымасці выратавацца. Але раптам Матка Боская з’явілася яму і паказала шлях, па якім той вышаў. У храме знаходзіцца абраз Маткі Боскай Барунскай, які лічыцца цудадзейным.
Гальшаны
Замкавая гара ХІІІ ст.
Касцёл Яна-Хрысціцеля 1770 г. (позняе барока).
Гальшаны – самае старажытнае паселішча Ашмянскай зямлі, вядомае з 1280 году, маёмасць князёў Гальшанскіх.
Таксама будзе магчымасць пабачыць старое гарадзішча, габрэйскія пабудовы, вадзяны млын.
Па-сапраўднаму унікальныя аб’екты пакінуў Павал Стэфан Сапега: замак касцёл Яна-Хрысціцеля. Веліч храма і руіны замка дыхаюць гісторыяй.
Паданне пра панну-прывіда – магніт, які прываблівае ў Гальшаны новых і новых цікаўных наведвальнікаў.
Як сцвярджаюць сучаснікі, найлепшы, найпрыгажэйшы замак, “Кветка Літвы”, быў зруйнаваны падчас Паўночнай вайны 1700–1721 гг.
Экскурсавод – вядомы краязнаўца Сяргей Іванавіч Верамейчык.
Можна будзе пачуць музыку радасці і музыку смутку.
У праграме вандроўкі – канцэрт гурта “Recha” ў складзе Андруся Такінданга, Мікіты Кішова, Кастуся Лісецкага.
Даведкі па тэлефонах: +375-29-1802838, +375-25-9792714