Ад рэдакцыі. Раніцай да нас прыйшоў чалавек у аранжавай робе, з характэрным сіняватым колерам твару і, блішчучы залатым зубам, сказаў, што ён — Паліграф Сабачын, упаўнаважаны па правах культуры ў адным з раённых ЖЭСаў. Таксама ён сказаў, што наш сайт занадта мала ўвагі надзяляе ўсяму таму харошаму, што адбываецца ў беларускай культуры (і не толькі культуры), і што ад сёння ён будзе асушчэствляць ліквідацыю гэтага прабела ва ўстаноўленым парадку. Паліграф Сабачын пакінуў нам дзве змятыя паперкі, на якіх ад рукі шарыкавай асадкай быў надрапаны гэты тэкст. У выпадку непублікацыі ягонага «твора» да вечара сённяшняга дня ён абяцаў абраціцца ў саацветствуюшчыя структуры, а паколькі мы не хочам праблем, то вырашылі не супраціўляцца.
«Паўлінку» ў Купалаўскім я, вядома ж, не глядзеў — быў моцна заняты на глебе ўпарадачывання раённай культуры.
І наўрад лі пайду, патаму што тэатр — гэта, в обшчэм-та, не маё. Мой любімы сцэнічны жанр — цырк. Клоуны, акрабаты, сланы, мядзведзі. Можна сабе прадставіць, как эта сложна — заставіць мядзведзя сесць на веласіпед. Гэта вам, ведаеце, не з-за мяжы гаўкаць.
Але пра «Паўлінку» не магу не высказацца. Таму што любы раённы рукавадзіцель культуры ведае, што Купалаўскі — наша ўсё, а «Паўлінка» — «наша ўсё» Купалаўскага.
Добра, што твор пастаўлены па творы Якуба Коласа. Якуб Колас — гэта не нейкі там навамодны пісака, які сёння грызе костку са стала рэспубліканскага бюджэту, а заўтра развешвае па яблынях бела-красна-белую сімволіку.
Колас, ва-первых, праходзіўся яшчэ ў той, савецкай, школе, дзе дрэннага не праходзілі. Ва-ўтарых, ён ужо мёртвы, а таму здрадзіць дзяржаве не зможа.
Трэба срочна расшыраць увядзенне ў рэпертуар мёртвых беларускіх пісацелей і кампазітараў. Тарас Бульба, напрымер — чаму б не паставіць што-небудзь з яго? Нармальная беларуская фамілія ў чалавека — а мы ўсё ставім нейкіх польскіх Міцкевічэй.
Хлопцы з рамаўтадору паказвалі мне на тэлефонах, як звягаюць па «Паўлінку» змагары з тэлеграм-каналаў. Акторы, мол, «старыя», не пахожыя на Паўлінку і ўсё такое. Я, канечне, не ведаю, пра што спектакль, але скажу вам как кіраўнік культуры з дваццацілетнім стажам. Як чалавек, які ладзіў раённыя «Дажынкі», кагда бальшынства этых тэлеграм-пісацелей яшчэ на свеце не было. Ну вось што такое малады акцёр? Гэта кур неабшчыпаны! У яго ні характару, ні маршчыны, ні вопыту. Як такі можа іграць Паўлінку?
Але тут што галоўнае?
А вось што!
Трэба тэрмінова выкараняць сушчэствуюшчый падход к напаўненню залаў. Ён не марксісцкі, не класавы. Ну што гэта такое: рэжысёр ставіць спектакль, а потым сядзіць і бездумна жджот, прыдут на спектакль ілі не прыдут. Як так можа быць у сацыяльна арыенціраваным гасударстве?
Мы ж не на Брадвее з вамі жывём!
Мне, звычайнаму працаўніку культуры, зразумела, і я хацеў бы заастрыць уніманіе органаў упраўленія культуры: яўка на «Паўлінку» і іншыя мерапрыяція культуры далжна стаць абавязковай! Студэнтаў, курсантаў, прызыўнікоў, дзяржаўных служашчых нада абязаць раз у тры месяцы пасяшчаць «Паўлінку». Кантроль над этым паручыць прафсаюзам. Прыйшоў за пуцёўкай у санаторый «Зубронак» для свайго піанера, а там сразу ў лоб: пакажы карашок ад білета на «Паўлінку». І, каб кантроль не скаціўся да пустога фармалізма, у кожным галіновым прафсаюзе, на кожным прадпрыяціі — у том чысле, кстаці, і часнай формы собственнасці — доўжэн сядзець спецыяліст, здольны правесці глыбіннае сабяседванне пра Паўлінку. Што ў першым акце? Што ў другім і хто іграў Паўліна (у Паўлінкі ж, мабыць, ёсць мужык — Колас добры пісацель, не мог жанчыну адну аставіць).
І пра недастаткі.
Мне кажуцца прэступнай безацветственнасцю дзве вешчы. Ва-первых, то, што ў «Паўлінке» на найшло сваё атражэніе самае геніяльнае сціхатварэніе, каторае сушчэствует у беларускай класіке. Я, канечне ж, кажу пра «Тарас на Парнасе». Калі б рэжысёр, мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра найшлі спосаб, тэк скээць, інтэграваць «Тарас на Парнасе» ў Паўлінку — ад этага выігралі б мы ўсе. У тым ліку Дзяржцырк, каторы таксама трэба аб’ядноўваць пакрыху з Купалаўскім (зрэлішча мядзведзя на веласіпедзе яшчэ ні аднаму сур’ёзнаму спектаклю не мешала).
І втарая вешч, каторую я абешчал. Ачэвідным кажацца слабае атражэнне ў спектаклі Подзвіга беларускага народа, каторый у прошлам гаду ў абсалютным адзіночэстве прэдатвраціл папытку цветной рэвалюцыі.
Дарагія цеатральныя работнікі!
Пажалуйста, работайце ў эту сторану!
Паліграф Сабачын, budzma.by