Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Беззаконне, мабілізацыі, рэквізіцыі ды міліцыя з былых партызанаў... Ці так беларусы ўяўлялі сабе вызваленне ад нацыстаў? «Кватэрнае пытанне»: як савецкія чыноўнікі выбіралі сабе кватэры? Чаму дзяўчаты ў Гродне ці Лідзе стараліся выглядаць непрыкметна? Хто насамрэч штурхаў насельніцтва на масавую эміграцыю ў Польшчу ды сыход у лясы? Разбіраем, як выглядала жыццё ў Заходняй Беларусі пасля 1944 года.