У Лондане адбудзецца вечарына, прысвечаная беларускаму першадрукару Францыску Скарыну

У Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане сёння адбудзецца святочная вечарына з нагоды з’яўлення беларускага выдавецтва «Skaryna Press», якое заснаваў прафесійны бібліятэкар і актывіст Ігар Іваноў. Першым выданнем «Скарыны» стала жыццярадасная кніга класіка ўкраінскай літаратуры Агатангела Крымскага «Бейруцкія апавяданьні» ў беларускім перакладзе. Прэзентацыя выдання з поспехам прайшла ў Вільні на пачатку кастрычніка.


AF1QipPh26ymp9Lahal_HH7GPKPqHgHxvj6Ffw_h4-Jt=w1280-h1280.jpg

У сённяшняй вечарыне возьмуць удзел: перакладчык «Бейруцкіх апавяданьняў» Уладзіслаў Гарбацкі, сябры рэдакцыйнай калегіі, старэйшая навуковая супрацоўніца Нацыянальнай бібліятэкі Украіны Надзія Стрышанэць.

Гаворка будзе ісці пра: беларускі кнігадрук у Лондане, Агатангела Крымскага і чаму ён сёння важны як для Украіны, так і для Беларусі, набелістку Ані Эрно.

Будзе праведзены калядны кірмаш ад беларускага брэнду Loom & Bloom! Таксама можна будзе адправіцца ў куратарскі тур па выставе «Няскораныя». Уваход — свабодны. Ахвяраванні https://skaryna.org/support/ на Скарынаўскую бібліятэку вітаюцца.

Імпрэза адбудзецца 25 лістапада а 19:00 у Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане , па адрэсе 37 Holden Road, London, N12 8HS.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве патрэбна зарэгістравацца па спасылцы.

Чытайце па тэме: Ігар Іваноў: «Мы фактычна ствараем мадэль выдавецтва, якой раней не было»