• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.12.2016 | Літаратура

velcom распачаў другi этап лiтаратурнага праекта MOVABOX з удзелам Альгерда Бахарэвiча

20 снежня завяршыўся першы этап рэалізацыі праекта MOVABOX – маштабнай ініцыятывы кампаніі velcom, прысвечанай падтрымцы беларускай культуры, мовы і літаратуры. Арганізатары падвялі вынікі мінулых васьмi тыдняў, а таксама абвясцілі, якому аўтару і якому твору будзе прысвечаны наступны MOVABOX. Гэта Альгерд Бахарэвіч і яго казка-антыўтопія «Дзеці Аліндаркі». Ужо зараз на абноўленым сайце movabox.by можна прайсці тэст па гэтым творы і пазмагацца за эксклюзіўны набор з кнiгi і звязаных з ёю артэфактаў.

MOVABOX з удзелам Альгерда Бахарэвiча

MOVABOX – гэта вялікі інтэрактыўны праект, які спалучае магчымасці анлайн-камунікацыі і класічнае ўспрыманне друкаванай кнігі як каштоўнасці. Яго мэта – пазнаёміць шырокую аўдыторыю з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, прадэманстраваць, што беларускі літаратурны працэс разнастайны і цікавы ў міжнародным кантэксце. Кожны з чатырох этапаў, з якіх складаецца праект, знаёміць чытачоў з той ці іншай кнігай аднаго з сучасных беларускіх аўтараў і, разам з тым, імкнецца абудзіць больш пільную ўвагу да беларускай літаратуры ўвогуле.

_bs_3791

Кожны твор, на базе якога будуюцца асноўныя падзеі праекта, ператвараецца ў асобны MOVABOX – унікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты. Апошнія восем тыдняў агульная ўвага была прыцягнута да кнігі Людмілы Рублеўскай «Авантуры студыёзуса Вырвіча» – прыгодніцкага рамана ў жанры гістарычнага фэнтэзі, сюжэт якога разгортваецца вакол персоны шляхціца Пранціша Вырвіча і яго спадарожніка доктара Баўтрамея Лёдніка. Дарэчы, вызначылася, што за гэтыя восем тыдняў сайт movabox.by наведалі 20 206 чалавек, сярод якіх 7 285 прайшлі тэст, а 4 270 прынялі ўдзел у розыгрышы скрыні MOVABOX з артэфактамі.

MOVABOX Павал Харланчук і Зміцер Курловіч

«Старт праекта MOVABOX склаўся менавіта так, як нам хацелася: яго заўважылі, успрынялі з цікавасцю і прыязнасцю. Аб гэтым можна меркаваць і па шматлікіх публікацыях у СМІ і сацыяльных сетках, і па колькасці наведвальнікаў інтэрнэт-старонкі праекта, і па тым, як актыўна яны праходзілі тэст, прысвечаны тэматыцы першага MOVABOX. Не засталася незаўважанай і «афлайн»-частка праекта: усталяваныя у кавярнях Мінска і іншых гарадоў боксы для буккросінгу таксама карыстаюцца папулярнасцю сярод наведвальнікаў, якія з задавальненнем чытаюць прапанаваныя кнігі і часопісы з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў», – распавёў кіраўнік аддзелу брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч.

кіраўнік аддзелу брэнд-менеджменту velcom Зміцер Курловіч MOVABOX

«Эстафету» удзелу ў праекце прыняў беларускі пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. Прайшоўшы тэст па яго кнізе на сайце www.movabox.by можна ўдзельнічаць у розыгрышы MOVABOX з артэфактамі па «Дзецях Аліндаркі». Сярод iх вы знойдзеце ліхтарык, дарожную гульню, лясную шышку, мазь «Зорачка» як сродак ад камароў, салодкія «вітаміны» і рэцэпт на іх, кавалачак гліны для лепкі і пасланне ад аўтара. Выбар артэфактаў, як і ў мінулы раз, абумоўлены сюжэтам кнігі: у «Дзецях Аліндаркі» галоўныя героі – дзяўчынка і гліняны хлопчык – спрабуюць на лясных сцежках адшукаць саміх сябе. Дарэчы, за раман «Дзецi Аліндаркі» пісьменнік атрымаў званне лаўрэата прэміі імя Ежы Гедройца ў 2015 годзе.

MOVABOX другі аўтар

«Галоўнае, што робіць праект MOVABOX, – ён дапамагае сучаснай беларускай літаратуры існаваць для сапраўднага, а не ўяўнага чытача. Толькі так напісанае слова застаецца жывым: калі знаходзяцца тыя, хто прачытае і зразумее яго. Я шчыра ўдзячны за магчымасць удзельнічаць у гэтым праекце і лічу, што MOVABOX на самой справе здольны дапамагчы сапраўдным «дзецям Аліндаркі» знайсці сваю сцежачку праз лес», – адзначыў Альгерд Бахарэвіч.

Людміла Рублеўская і Альгерд Бахарэвіч MOVABOX

Таксама падчас мерапрыемства першая скрыня для буккросінга MOVABOX, усталяваная ў кавярні «Утопія 60», папоўнілася раманам Альгерда Бахарэвіча «Белая муха, забойца мужчын» з аўтографам аўтара. Да канца года кніга з’явіцца і ў іншых кавярнях, дзе ўсталяваныя скрыні для буккросінга. Азнаёміцца з поўным спісам можна тут.

Альгерд Бахарэвіч MOVABOX

Аўтар першага MOVABOX Людміла Рублеўская таксама падзялiлася сваiмi ўражаннямi ад праекта: «Досвед удзелу ў праекце атрымаўся для мяне вельмі цікавым. Перш за ўсё я ўдзячная яму за саму ідэю наблізіць беларускую літаратуру да чытача праз нечаканы фармат камунікацыі. У тым, што гэта працуе, я пераканалася на ўласным досведзе: лепшым доказам для мяне сталі ўсе тыя добрыя словы і станоўчыя водгукі, якія давялося пачуць ад знаёмых і незнаёмых людзей за апошнія тыднi».

MOVABOX

MOVABOX – новы праект velcom, накіраваны на падтрымку беларускай культуры. Дзейнасць у гэтым напрамку з’яўляецца важнай часткай карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі. Сярод адметных праектаў – адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom», праект «Музей дзецям з velcom» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем, цыкл «1000 музеяў Беларусі» і іншыя. Інфармацыйны партнёр праекта MOVABOX – грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!». Партнёры праекта – партал беларускіх электронных кніг kniharnia.by і бясплатныя курсы беларускай мовы «Мова нанова».

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип