• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
21.06.2017 | Кіно Літаратура

velcom сумесна з «Атлант Тэлекам» прэзентавалі кнігу і мультфільм «Маленькі прынц» на беларускай мове

20 чэрвеня на даху галоўнага офіса velcom адбыўся папярэдні паказ французкага мультфільма «Маленькі прынц» у беларускай агучцы. Адначасова журналістам беларускіх СМІ было прэзентавана перавыданне знакамітай кнігі Антуана дэ Сент-Экзюперы ў беларускамоўным перакладзе Ніны Мацяш.

Маленький принц_1

«Маленькі прынц» — найбольш чытаемая кніга з твораў на французскай мове, прызнаная таксама найлепшай кнігай XX стагоддзя ў Францыі. Пераклады «Маленькага прынца» існуюць на 300 мовах і дыялектах, у тым ліку на беларускай.

Маленькі прынц кніга

Першае і адзінае выданне «Маленькага прынца» на беларускай мове ўбачыла свет у 1989 годзе. У цяперашні час толькі некалькі экземпляраў даступныя для чытачоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Таму ў межах серыі «Добрая кніга» пры падтрымцы кампаніі velcom з’явілася перавыданне «Маленькага прынца» на беларускай мове. Значную частку тыража плануецца перадаць у бібліятэкі беларускіх сярэдніх школ.

«Маленькі прынц» – гэта не толькі адзін з самых вядомых, але і самых глыбокіх твораў сусветнай літаратуры. І пераклад Ніны Мацяш выдатна перадае ўсе нюансы гэтага тэксту ў беларускім гучанні. Спадзяюся, дзякуючы перавыданню кнігі яшчэ больш чытачоў, дарослых і малых, змогуць ацаніць глыбіню гэтага твора і прыгажосць беларускай мовы», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

Вячаслаў Смірноў

Вячаслаў Смірноў

Выданне беларускамоўнай версіі «Маленькага прынца» працягвае шэраг ініцыятыў кампаніі velcom і «Атлант Тэлекам» па падтрымцы беларускай мовы. У 2017 годзе брэнды сталі партнёрамі праекта «Беларускія ўікенды», мэтай якога з’яўляюцца пераклад і агучванне сусветна вядомых кінафільмаў на беларускую мову. У межах гэтага праекта 23-25 чэрвеня адбудуцца паказы мультфільма «Маленькі прынц», персанажы якога загавораць па-беларуску галасамі такіх акцёраў, як Ганна Хітрык, Святлана Цімохіна, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Уладзімір Глотаў. Папярэдні паказ гэтай кранальнай гісторыі для журналістаў адбыўся на даху галоўнага офіса velcom разам з прэзентацыяй кнігі.

Маленький принц_6

23-25 чэрвеня паказы мультфільма «Маленькі прынц» у кінатэатры «Масква» адбудуцца для ўсіх жадаючых. Пачатак сеансаў – у 19:00.

Акрамя Мінска, сустрэчы з «Маленькім прынцам» чакаюць жыхароў Гомеля, Гродна і Магілёва.

«Мы вельмі рады, што ў жыхароў іншых гарадоў таксама з’явіцца магчымасць  паглядзець добрае кіно на вялікім экране ў прафесійнай беларускай агучцы. У кожным горадзе адбудзецца па 2-3 паказы “Маленькага прынца”, а таксама прэзентацыя кнігі. У далейшым праект будзе пашырацца не толькі тэрытарыяльна, але і з пункту гледжання кантэнту – так, акрамя сусветна вядомых фільмаў мы плануем агучваць кінанавінкі», – расказаў кіраўнік праекта «Беларускія ўікенды» Андрэй Кім.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны адзінагаласна падтрымала прапанову,...

Апошнія навіны

    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў
    Культура Гісторыя
    Самы старажытны касцёл у Беларусі і рэшткі сядзібы ірландцаў. Падарожжа ва Уселюб
    Культура Музыка
    Фэст камернай музыкі «Даўніна і сучаснасць» у Нясвіжы
    Адукацыя
    У Беларусі стварылі «дарожную карту» па павышэнню якасці школьных падручнікаў

Афіша

  • 16.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-прэзентацыя праекта «Магістраты Культуры»

  • 16.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 16.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 16.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 16.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 16.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 16.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 16.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Алеся-Францішка Мышкевіча
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM