• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.03.2019 | Адукацыя

Вызначаны 10 фіналістаў рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH

Падведзены вынікі трэцяга этапу сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 10-ых і 11-ых класаў velcom YOUTH. Старшакласнікам было прапанавана рэалізаваць свае ідэі ў сферы тэхналогій, культуры або інклюзіі і зняць пра гэта відэаролік. Журы праглядзела амаль 100 праектаў ад школьнікаў з усёй Беларусі. У фінал прайшлі 10 удзельнікаў.

1

Лідарамі па колькасці дасланых на конкурс работ сталі Магiлёўскi дзяржаўны абласны лiцэй №2 (5 праектаў) і Ліцэй БДУ (4 праекты). Цікава, што амаль палова рэалізаваных ідэй – праекты ў сферы культуры. Старшакласнікі распрацоўвалі сапраўдны інтэрактыўны гід для турыстаў, праводзілі ў школе тыдзень беларускай мовы, арганізоўвалі фестываль роднай культуры, працавалі над турыстычнай інфраструктурай, распрацоўвалі брэнд свайго горада, стваралі рашэнне для павышэння гарадской мабільнасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі і гэтак далей.

«Мы ўсцешаны і вялікай колькасцю пададзеных на конкурс праектаў, і сапраўды добрай якасцю і глыбінёй прапрацоўкі рэалізаваных ідэй. Добра, што беларускія старшакласнікі мараць змяняць свет вакол сябе да лепшага і гатовыя зрабіць, што ў іх сілах, для таго, каб гэтыя змены паскорыліся. Журы было ўражана маштабнасцю рэалізаваных старшакласнікамі праектаў, а таксама глыбінёй іх уплыву на вырашэнне значных грамадскіх праблем», – адзначыў Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom – ініцыятара конкурсу.

Прафесійнаму журы неабходна было праглядзець дасланыя працы ўдзельнікаў і ацаніць іх па наступных крытэрыях: адпаведнасць праекта абранай тэме, практычная рэалізацыя ідэі, арыгінальнасць і нестандартнасць вырашэння праблемы, маштаб рэалізацыі і ўцягнутасць мэтавай аўдыторыі, адлюстраванне сутнасці праекта ў знятым відэароліку.

2

У журы трэцяга этапу рэспубліканскага конкурсу ўвайшлі эксперты ў сферах культуры, тэхналогій і інклюзіі, майстры публічных выступленняў, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і арганізацыйнага камітэта праекта. Праекты ўдзельнікаў ацэньвалі:

  • Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom;
  • Іна Карней, ліцэнзіят міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь, арганізатар канферэнцыі TEDxMinsk;
  • Ірына Кісялёва, мастацкі кіраўнік Сямейнага інклюзіў-тэатра «i»;
  • Раман Падаляка, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы;
  • Кацярына Прэткель, HR-дырэктар кампаніі EPAM;
  • Вера Сліж, кіраўнік аддзела рэалізацыі міжнародных праектаў Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
  • Дзмітрый Смірноў, спікінг-коуч канферэнцыі TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы.

Па выніках працы журы ў фінальны (чацвёрты) этап конкурсу прайшлі:

  • Мікіта Абрамчук, вучань ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Вілейкі», 10 клас;
  • Крысціна Байко, вучаніца ДУА «Гімназія №16 г. Мінска», 11 клас;
  • Ілля Баркоўскі, вучань ДУА «Сярэдняя школа №33 г. Гомеля», 11 клас;
  • Сяргей Берлін, вучань ДУА «Ліцэй №1 імя А.С. Пушкіна г. Брэста», 11 клас;
  • Паліна Мураева, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Мінска», 10 клас;
  • Цімафей Стамброўскі, вучань ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас;
  • Юлія Стэфняк, вучаніца філіяла УА БДУІР «Мінскі радыётэхнічны каледж», 10 клас;
  • Максім Хамета, вучань ДУА «Гімназія №33 г. Мінска», 11 клас;
  • Артур Царыковiч, вучань ДУА «Средняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас;
  • Анастасія Шор, вучаніца ДУА «Гімназія №1 г. Жодзіна», 10 клас.

Аўтары 10 лепшых праектаў атрымаюць гасцявое запрашэнне наведаць штогадовую канферэнцыю TEDxMinsk, якая пройдзе 30 сакавіка. Пасля гэтага фіналісты атрымаюць ментарскую дапамогу ў рэалізацыі сваёй ідэі і падрыхтоўцы публічнага выступу. Фіналісты павінны будуць публічна выступіць у фармаце TED са сваім праектам на адмысловай маштабнай канферэнцыі [email protected] Яна адбудзецца 18 мая ў Мінску і збярэ сотні слухачоў і ўдзельнікаў з усіх куткоў Беларусі. Кожны з фіналістаў павінен будзе падрыхтаваць якасную прамову аб сваім праекце працягласцю да 10 хвілін.

3

Усе ўдзельнікі чацвёртага этапу пасля свайго выніковага выступлення на [email protected] атрымаюць iPhoneXs, а аўтары трох лепшых праектаў па выніках канферэнцыі стануць пераможцамі конкурсу velcom YOUTH і атрымаюць запрашэнне на TEDx у Аўстрыю.

Сацыяльна-адукацыйны праект velcom YOUTH ладзіцца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Удзельнікамі конкурсу сталі больш за 850 чалавек з больш чым 230 навучальных устаноў краіны. У межах праекта старшакласнікі маюць магчымасць прыдумаць і рэалізаваць уласную ідэю па адным з трох кірункаў: культура, тэхналогіі або інклюзія. Конкурс накіраваны на творчае і асобаснае развіццё навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў Беларусі і дапамогу ў развіцці іх ініцыятыў. Адметнай асаблівасцю праекта з’яўляецца тое, што ўся камунікацыя ад падачы заявак да выніковага выступлення вядзецца на беларускай мове. Больш падрабязна аб праекце можна даведацца на сайце конкурсу.

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип