Віншуем з Новым годам!

Шаноўныя нашы чытачы і чытачкі!

Сардэчна віншуем вас з Новым годам!

Paštoŭka

Шчыра дзякуем за тое, што былі ўвесь гэта год разам з намі! Прызнаемся шчыра, гэты год быў адным з самых складаных для нас, і мы мелі сумневы, што здолеем працягнуць нашу працу. Але дзякуючы вашай салідарнасці і падтрымцы мы здолелі!

   Заставайцеся з намі і надалей! У наступным годзе мы працягнем распавядаць пра беларускія культурныя падзеі, дзяліцца меркаваннямі беларускіх творцаў ды адкрываць таямніцы нашай гісторыі. Наперадзе — новыя цікавыя праекты і захапляльныя адкрыцці!

Яшчэ раз віншуем са святам і жадаем добрага здароўя і добрых навінаў!

Будзьма адважнымі і моцнымі! Будзьма шчодрымі! Будзьма пяшчотнымі адно да аднаго! Будзьма творчымі! Будзьма спадзявацца на лепшае ў Новым годзе!

Будзьма беларусамі і будзьма разам!