• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
08.06.2022 | Грамадства

Як візуалізаваць свой шлях да мэты?

Алесь Тодараў разбіраецца на budzma.org з тым, што такое візуалізацыя мыслення і як яна можа дапамагчы ў ажыццяўленні жыццёвых мэтаў.


001.jpg

Кожнае прамоўленае слова нясе пэўны энергетычны і эмацыянальны мэсыдж. Ад таго, што вы думаеце і кажаце, залежыць не толькі ваш настрой, але і вашая рэальнасць. Прасцей кажучы, вашае жыццё — гэта той вобраз, які існуе ў вашай галаве і які вы транслюеце вонкі.

Памятайце аб тым, што словы — гэта фарба, якой вы малюеце сваю рэальнасць. Выбірайце іх свядома, каб стварыць тое жыццё, якое хацелася б пражыць менавіта вам.

Што такое візуалізацыя?

Большасць з нас лепш за ўсё ўспрымае інфармацыю візуальна. А значыць, калі вы здолееце ясна вызначыць уласныя мэты і выразна іх прадставіць, то прытрымлівацца плана па іх дасягненні будзе ў разы прасцей.

002.jpg

Рэгулярна ўяўляйце, як вы здзяйсняеце вызначаныя дзеянні, каб выканаць пастаўленыя перад сабой задачы, а не толькі ўяўляйце вынік. Так вы будзеце канцэнтравацца на спосабах дасягнення мэт, а не толькі на фінале. Ваш мозг не можа адрозніць уяўных сітуацый і абставін ад рэальных. Выкарыстоўвайце гэтую асаблівасць для пашырэння свайго ментальнага досведу.

Уяўляйце сябе ў розных сітуацыях так, як вы хацелі б сябе ў іх паводзіць — гэта прывядзе да стварэння ў мозгу новых сувязяў і можа пасля змяніць вашы паводзіны. Не спрабуйце ставіць сабе жорсткія рамкі. Нават калі ў вас нешта не атрымліваецца, гэта не нагода пазбаўляць сябе якіх-небудзь задавальненняў ці ўводзіць радыкальныя абмежаванні.

Чаму мары не становяцца рэальнасцю?

003.jpg

— Мара не ператварылася ў мэту

Дакладна і зразумела для сябе самога сфармулюйце мэту, абазначце тэрміны выканання. Не варта ператвараць у мэту тое, што не залежыць ад вас, — гэта сэканоміць вам час і нервы.

— Шлях рэалізацыі не намечаны

Гэта адна з галоўных прычын, чаму мэта можа быць не дасягнута. Важна не думаць на дадзеным этапе аб магчымых рызыках і максімальна абстрагавацца ад страху перад няўдачамі.

Чытайце па тэме: Як перастаць мроіць і пачаць планаваць?

Калі мэта патрабуе дапамогі іншых людзей, шукайце паплечнікаў. Калі вы зможаце дасягнуць яе самастойна, проста акружыце сябе людзьмі, якія ў вас вераць і могуць аказаць падтрымку пры неабходнасці.

— Няма ўяўлення аб выніку — няма выніку

На жаль, часта мы цьмяна ці наогул не ўяўляем канчатковы вынік нашых жаданняў. А візуалізацыя ў гэтым працэсе грае вельмі важную ролю.

Як развіць візуалізацыю?

Самае важнае, што трэба ведаць: візуалізацыю мыслення можна развіць практычна ў любога чалавека. Усё, што для гэтага неабходна — рэгулярныя трэніроўкі для розуму і жаданне развівацца.

Найперш трэба навучыцца атрымліваць задавальненне ад самога працэсу рашэння задачы. Нават калі падчас гэтага працэсу вы сутыкаецеся з якімі-небудзь перашкодамі, проста імкніцеся атрымаць ад гэтага выгаду ці хаця б магчымасць вырашыць задачу іншым спосабам.

Для паспяховага развіцця візуалізацыі неабходна таксама рэгулярна папаўняць свае веды. Абсалютна не важна, які спосаб вы абераце: мастацкая літаратура, навуковыя артыкулы, а быць можа, паход у музей? Галоўнае — не ўпускаць ніводнай магчымасці развіваць мозг і пашыраць кругагляд.

Паспрабуйце падысці з творчага боку да вырашэння звычайных спраў. Выкарыстоўвайце звыклыя прадметы ўжытку не па прызначэнні. Часцей праяўляйце фантазію. Старайцеся фіксаваць у нататніку або ў смартфоне свае думкі, ідэі, якія выпадковым чынам узніклі ў вашай галаве.

Шукайце як мага больш арыгінальных падыходаў у вырашэнні любых задачаў. Разглядайце іх з усіх магчымых і немагчымых бакоў. Лагічна, што нашмат прасцей пайсці па ўжо вядомай дарожцы, чым выдумляць нешта новае. Бо так нібыта хутчэй, прасцей і лягчэй. Але тады паўстае пытанне: а навошта вам у такім разе наогул развіваць тую візуалізацыю?

Тэхнікі развіцця візуалізацыі

Разбярэм некалькі карысных тэхнік, якія дапамогуць развіць візуалізацыю мыслення. Асноўнае правіла для ўсіх іх простае: вылучаць на кожнае з гэтых практыкаванняў не больш за сем хвілін.

1. Напішыце апавяданне аб пустой шклянцы.

2. Успомніце пра свой самы сумны дзень у жыцці. Апішыце яго, але такім чынам, каб ваш тэкст не быў пры гэтым сумным.

3. Пачніце артыкул на 500 слоў такім першым сказам: «Калі б я мог нешта змяніць, я б змяніў...»

4. Напішыце эсэ аб тым, чаму вы не займаецеся паляпшэннем свайго жыцця кожны дзень.

5. Напішыце апавяданне пра любы прадмет сіняга колеру.

6. Уявіце, што знаходзіцеся ў пакоі, які поўны людзьмі, а вы ў ім адзін невідушчы. Запішыце, якімі вы ўяўляеце гэтае памяшканне і людзей у ім.

7. Складзіце спіс усяго, чаго баіцеся. Абярыце адзін страх і паразважайце аб ім.

8. У 200 словах апішыце спякотны дзень.

9. Што вы робіце, калі за акном кепскае надвор’е? Напішыце пра гэта апавяданне на 250 словаў.

10. Уявіце, што вы хочаце зрабіць перастаноўку ў сваёй кватэры. Падумайце над тым, як вашае жытло будзе глядзецца па-новаму. Зафіксуйце ўсе свае думкі на аркушы паперы. А калі вельмі карціць, то можаце нават паспрабаваць перайсці да дзеяння.

Не забывайце таксама, што развітая візуалізацыя мыслення істотна павялічвае прадуктыўнасць мозгу і дапамагае знайсці спосаб рашэння шматлікіх задач.

Поспехаў!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM