Беларусцы Волі Дземцы, якая папулярызуе беларускую культуру ў Сіэтле, патрэбна дапамога

Воля Дземка — беларуска, прадзюсарка і рэжысёрка, якая зараз жыве ў Сіэтле (ЗША). Гэта яна зняла фільм пра народныя беларускія песні, сабрала цудоўную калекцыю народнага адзення, стварыла каталог «Беларусі строй» і вялікі альбом «Традыцыйныя строі Беларусі». Апошнія некалькі гадоў Воля змагаецца з рэдкім імунным захворваннем. Зараз Волі зноў патрэбна дапамога.


Volia DziemkaФота: volya.weebly.com

«Навіны з серыі ня вельмі:

— рэмісіі няма, з цягам часу паступова становіцца горш, на жаль. Усё больш часу сыходзіць на тое, каб аднавіцца пасля хіміятэрапіі — два тыдні з кожнага месяца можна проста выкрэсліць, але, звычайна, больш, бо вылазяць нейкія ўскладненні якіх ніхто не чакаў... <...>

З новым годам пасыпаліся новыя запазыкі за лячэнне... <...>

Раней, я б набрала праектаў, не паспала б пару месяцаў, паднапружылася і паспрабавала б усё пакрыць сама. Але зараз я ўжо ледзь спраўляюся са сваёй аснаўной працай. Вельмі, неверагодна стамілася...», — напісала Воля Дземка на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Дапамагчы Волі Дземцы можна тут.

Чытайце яшчэ: Воля Дземка: «Чым больш якарочкаў беларускасці, за якія можна зачапіцца, тым больш шансаў напомніць самім сабе і свету: мы беларусы, мы ёсць»