Пісьменнік Віктар Марціновіч паведаміў у сваім акаўнце на Facebook, што фільм “Возера радасці”, які быў зняты паводле ягонага аднайменнага раману, атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Невадзе:
Фільм Lake of Happiness Аляксея Палуяна па маім рамане "Возера Радасці" атрымаў узнагароды "Best of the Fest" and "Best Narrative" на кінафестывалі ў Невадзе (ЗША). Сардэчна віншую Аляксея, Насту і ўсю здымачную групу!
Праз два тыдні фільм будзе паказаны на Drama International Short Film Festival у Грэцыі, пасля будзе гішпанская прэм'ера ў Галіцыі
(FICBUEU), пасля партугальская прэм'ера ў Порту Beast International Film Festival, пасля зноўку Францыя - Dijon Film Festival, пасля адбудзецца нямецкая прэм'ера на Hof International Film Festival, самым олдскульным фэсце створаным ў 60-я бацькамі нямецкай новай хвалі Фасбіндэрам, Хэрцагам, Вэндарсам як канкурэнт Берлінале для прасоўвання новага аўтарскага нямецкага кіно.
На дадзены момант фільм быў паказаны ўжо на трох акрэдытаваных "Оскарам" фестывалях і адмыслоўцы кажуць, што ёсць вялікая вераемнасць высоўвання яго на ўзнагароду Кінаакадэміі ў наступным годзе.
У Беларусь "Возера Радасці" прыедзе ў лістападзе.
Трэйлер стужкі:
Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram, Facebook, Вконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!