Цяпер на заняткі Віртуальнага Універсітэта Залатога Веку могуць патрапіць людзі любога ўзросту

08.09.2022 Адукацыя

У гэтым семестры Віртуальны Універсітэт стане больш даступным: цяпер патрапіць на заняткі можа кожны, незалежна ад узросту. Галоўнае — быць зацікаўленым/-ай у атрыманні новых ведаў, паведамляюць арганізатары.


301679031_474920844632779_1979946610891539724_n.jpg

Чытайце яшчэ: Віртуальны Універсітэт Залатога Веку рыхтуецца да старту новага адукацыйнага сезона і шукае выкладчыкаў

Арганізатары падабралі выкладчыкаў такім чынам, што кожны зможа абраць сабе лекцыю, курс або майстар-клас. На бліжэйшы час ужо падрыхтаваныя заняткі па тэмах: спорт, арніталогія, здароўе, нейраграфіка, TikTok і відэа ў сацыяльных сетках.

Больш падрабязную інфармацыю шукайце на старонцы ВУЗВ.