XXVI тэатральны фестываль «Белая вежа» анансаваў праграму

31.07.2022 Тэатр

Міжнародны тэатральны форум пройдзе ў Брэсце з 9 па 16 верасня, паведамляе БрестСИТИ. 


vega2016_02.jpg

У штогадовым фестывалі прымуць удзел драматычныя, музычныя, вулічныя і лялечныя тэатры з дзевяці краін: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грэцыі, Даніі, Кіргізіі, Польшчы, Расіі, Узбекістана. 

У праграме 28 спектакляў ад 24 тэатральных калектываў. 

Пастаноўкі прэзентуюць на чатырох пляцоўках: у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, у Брэсцкім тэатры лялек, на Плошчы Леніна і ў Армейскім клубе Брэсцкай крэпасці.

Продаж квіткоў стартуе 2 жніўня.

vezha.jpg