У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” будуць прэзентаваныя кніга і дыск “Вяровіца Алеся Камоцкага”. Матэрыял, які пабачыў свет 12 гадоў таму і існаваў у выглядзе чарнавых запісаў, нарэшце будзе рэалізаваны так, як і бачылі яго аўтары. Псалмы на вершы Народнага паэта Рыгора Барадуліна былі якасна перазапісаныя з удзелам аранжыроўшчыка і піяніста Аляксандра Віслаўскага. Аздабленне кнігі фотаздымкамі рабіў амерыканскі фатограф Джон Кунстадтэр, які супрацоўнічаў з Камоцкім і Барадуліным пры выданні кнігі “Навошта”. Кнігу складуць фотаздымкі майстра, прысвечаныя рэлігійным святам беларусаў.
20 сакавіка
Мінск
Чырвоны Касцел
11.00 (у бібліятэцы, пасьля літургіі ў парафіі МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ) Уваход вольны
22 сакавіка
Наваградак
Музей Міцкевіча
15.00
Уваход вольны
24 сакавіка
Мінск
Музей Янкі Купалы
18.30
Уваход вольны
http://kamocki.livejournal.com/
Усе даведкі – па тэлефоне +375 29 2532504