Напрыканцы 2021 у электронным фармаце пабачыла свет калядная кніга Наталкі Харытанюк з ілюстрацыямі Лізаветы Ганчаровай. Зараз распачаты збор сродкаў на папяровае выданне гэтай кнігі.
Аўтары маюць на мэце выдаць 200 кніг казкі па-беларуску, каб яна да Каляд паспела патрапіць да беларускіх дзетак. Таму вырашылі распачаць збор ужо цяпер!
За ахвяраванне ў 11 еўра можна перадзамовіць сабе кнігу. Арганізатары збору абяцаюць звязацца з ахвярадаўцамі і дамовяцца пра тое, як перадаць кнігу.
Наталка Харытанюк крыху прыадкрывае таямніцу сюжэта: «У казцы ёсць зло, і яно палюе на Святых Міколаў (за спалучэнне белага і чырвонага колераў), але аднойчы надвячоркам у горадзе Берасці трапляе на самага сапраўднага Святога Міколу…»
Рэдактар — Макс Шчур.
У электронным фармаце выйшла выйшла 3 версіі кнігі: па-беларуску, па-ўкраінску (у перакладзе Вячаслава Лявіцкага) і па-ангельску.