Выдавецтва «Янушкевіч» купіла правы на выданне двух важных твораў

Па-беларуску мае выйсці легендарны раман Гюнтэра Граса «Бляшаны барабан» і зусім свежы ды актуальны твор польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Нуль», які пабачыў свет 26 лютага 2025 году, піша bellit.info са спасылкай на сацсеткі выдавецтва «Янушкевіч».

Litaratura


Перамовы з праваўладальнікамі пра выданне Гюнтэра Граса доўжыліся амаль год. І вось цяпер перакладчык Сяргей Матырка ўжо працуе над тэкстам «Бляшанага барабана». Гэты твор у свой час перакуліў пасляваенную нямецкую літаратуру і дагэтуль не страціў актуальнасці. Гісторыя пра тое, як маўчаць, калі трэба гаварыць, і гаварыць, калі ніхто не слухае.

Раман «Нуль» Шчэпана Твардаха пра вайну ва Украіне, гэта не кніга пра подзвігі і героіку, а пра трывожнае чаканне, бруд, страх і лінію фронту, што перасякае чалавечае жыццё. Над перакладам працуе Кацярына Маціеўская.