Жыхароў Гродна запрашаюць азнаёміцца з выставай «Пакроўскія вароты. Чатыры абразы Веткі»

З выставай «Пакроўскія вароты. Чатыры абразы Веткі» запрашае азнаёміцца Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі, піша Белта.


83.jpg
Фота з Facebook-акаўнту Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі

«У музеі гісторыі рэлігіі адкрылі выставу «Пакроўскія вароты. Чатыры абразы Веткі». На ёй прадстаўлены стараверскія абразы (металічныя, бісерныя), рукапісныя і старадрукаваныя богаслужэбныя кнігі, элементы традыцыйнага жаночага стараверскага касцюма ХVII — пачатку ХХ стагоддзя са збораў Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый. Ва ўсіх наведвальнікаў ёсць магчымасць азнаёміцца са спадчынай стараверскай Веткі — цэнтра царкоўнага расколу канца XVII — XVIII стагоддзя», — сказалі ў музеі.

Як падкрэслілі ва ўстанове, выстава «Пакроўскія вароты. Чатыры абразы Веткі», — гэта новы погляд на аснову людскога быцця, мысленне, творчасць.