Вернісаж выставы прызначаны на 30 красавіка.
Калекцыя з чатырнаццаці палотнаў Марка Шагала, выкананых на папяровай аснове, была перададзена ў збор Нацыянальнага музея ў Варшаве. Работы паходзяць з калекцыі сям’і Шагала і набыты ў вядомым швейцарскім аўкцыённым доме Kornfeld. Гэтыя працы былі створаны ў пасляваенны перыяд творчасці мастака. Яны адметныя багаццем графічных прыёмаў, якія выкарыстоўваў мастак. Шагал з уласцівай яму свабодай цягнуўся да розных выяўленчых сродкаў, спалучаючы гуаш, тэмперу, аловак і каляровыя чарніла. Звяртае на сябе ўвагу высокая якасць матэрыялаў і выдатнаая рэстаўрацыйная праца па ўсіх творах.
Выкупілі гэтыя творы Марка Шагала за кошт сродкаў з бюджэтнага рэзерву старшыні Савета Міністраў Матэўша Маравецкага, прадастаўленых у рамках Мэтавага гранта міністрам культуры і нацыянальнай спадчыны прафесарам Пятром Глінскім.
Выставу можна будзе наведаць да 24 ліпеня па адрасе Aleje Jerozolimskie 3.