На творчым вечары кампазітара і спявачкі з Фаніпалая Тамары Іванаўны Кашчэва 25 лістапада 2016 года выступіла паэтэса Вера Буланда.
Свой выступ спадарыня Вера пачала з падарункаў бібліятэцы – плакаты “500-годнасці” ў сувязі з набліжэннем цудоўнага свята ў Беларусі ў 2017 годзе – гэта ўшанаванне справы нашага славутага першадрукара Францыска Скарыны. Адзначаем 500 год таго часу, калі ўпершыню была надрукавана ім кніга ў Падуі. Паэтэса нагадала, якія кнігі ўсхвалявалі яе на працягу жыцця. А гэта А. Клышкі “Францыск Скарына або як да нас прыйшла кніга”, А. Лойка “Сонца маладзіковае”. Прыгадала з гэтых кніг цікавыя і важныя моманты незвычайна велічнага і трагічнага лёсу любімага са школы Францішка Скарыны, якому даўным-даўно прысвяціла верш, а кампазітар з Лепеля напісаў да яго музыку.
Мой Скарына, сустрэнь мяне ты
На вулках полацкіх сваіх,
Ці знаць табе, што ўся планета
У думках велічных тваіх.
Прыпеў:
Якая пільная ўвага
Да слаўнай полацкай сям’і:
І Кракаў, Падуя, і Прага
Схіляюць голаў да зямлі.
Жывеш у сэрцах паспалітых
Нязгаснай зоркай у вяках,
Прыйдзі ка мне: пазнаць, які ты –
Табой асвечаны мой шлях.
Прыпеў:
Ты сэрца ўзяў маё, Францішак,
Ты праз стагоддзі ўладар.
Гляджуся ў вочы тваіх кніжак,
Шаную твой каштоўны дар.
Калі бібліятэцы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” былі падораны плакаты “500-годнасці”, чытачам таксама за актыўны ўдзел уручаны паштоўкі з назвамі месяцаў, кветак, фарбаў і інш. па-беларуску з серыі “Не маўчы па-беларуску”.