Дзейнасць Антона Грыневіча ў галіне беларускай культуры прынесла шмат плёну: былі выданы кнігі Янкі Купалы і Якуба Коласа, надрукаваны першы беларускі падручнік па музыцы для школ і распрацавана беларуская навуковая тэрміналогія, запісаны каля тысячы народных песень.
Антон Грыневіч. Малюнак Язэпа Драздовіча
Аўтарка і ўкладальніца кнігі пра выбітнага фалькларыста, беларускага дзеяча і педагога свайго часу Антона Грыневіча (1877-1937) — Яніна Грыневіч.
Сёння гэта ўжо паўзабылася, але сто год таму, адною з важнейшых задач у станаўленні нацыі, разам з мовай і выданнем слоўнікаў, складаннем нацыянальнай гісторыі і інтэлектуальным засваеннем (краязнаўчым, геаграфічным, турыстычным і г.д.) уласнай краіны, была навука спеву, нагадвае тэлеграм-канал «Традыцыя». Спеў, як перфарматыўнае дзеянне, павінен быў выхоўваць і яднаць нацыю і герой кнігі гэта выдатна разумеў.
Кнігу можна набыць у Акадэмкнізе і ў крамах Белкніга.