ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-дыскусія «Пасля дыктатуры: памяць, забыццё і (не)прымірэнне. Урокі для Беларусі»

14.11.2024 17:00 - 19:00 анлайн Бясплатнае



У чацвер, 14 лістапада, SCIENCE AT RISK сумесна з Беларускім інстытутам публічнай гісторыі ладзяць анлайн-дыскусію «Пасля дыктатуры: памяць, забыццё і (не)прымірэнне. Урокі для Беларусі».







Дата і час: 14 лістапада ў 17.00 (час варшаўскі, гэта 18.00 па Вільні і 19.00 па Мінску)

Месца: зум 




Небывалы са сталінскіх часоў палітычны гвалт, які не спыняецца ў Беларусі з 2020 г., вядзе да фарміравання дзвюх калектыўных траўмаў — траўмы пераследу і траўмы выгнання. 

Пакуль гэта гісторыя далёкая ад завяршэння, аднак ужо зараз падаецца важным весці гаворку пра магчымыя варыянты постдыктатурнай работы з памяццю. 

Абмяркуюць магчымыя сцэнары працы з памяццю пра дыктатуру ў Беларусі праз разгляд рэлевантных кейсаў у шырокім геаграфічным абасягу — ад Паўднёвай Амерыкі да Цэнтральнай Еўропы.


Пагавораць пра тое, 

як грамадствы прыходзяць да прымірэння 

што гэтаму перашкаджае і садзейнічае 

якія варыянты могуць спрацаваць у Беларусі. 




Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Фестываль агню ў Мінску

22.05.2026 10:00 - 24.05.2026 23:00 заапарк (вул. Ташкентская, 40)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ