Яуген Аснарэўскі выдаў кнігу «Капернік у Гарце». Яе можна спампаваць у электронным фармаце, а друкаваную версію замовіць па кошце выдавецтва, — паведамляе аўтар на сваёй старонцы ў facebook.
«Спачатку iдзе тытульная паэма «Капернік у Гарце», заснаваная на маім старым коміксе пра Каперніка, які прыязджае ў Гродна. Справа ў тым, што вялікі вучоны сапраўды, як можна меркаваць, быў у Гродне, у 1506 годзе. Я ўявіў сабе погляд на горад і краіну вачыма замежніка. З тэхнічнага боку гэтая паэма, у пэўным сэнсе, гібрыд. У яе тканіну я ўплёў цвёрдыя формы, такія як санет і хоку. Тут шмат белага верша, карацей, я рыфмую так, каб ствараць даволi арыгінальны твор, хоць галоўнае тут высновы Каперніка аб тым, што ён бачыць у горадзе вельмі падобным да Гродна.
У наступны раздзел кнігі я закінуў тэксты песень майго рок-альбома. Песні, вядома, варта слухаць, але некаторыя тэксты і без музыкi даволі забаўныя. Ну а завяршае кнігу мой пераклад рыфмаваных подпісаў на ўнікальным, у рамках культуры ўсёй Усходняй Еўропы, палатне «Танец смерці» з гродзенскага кляштара брыгітак. У кнiзе паказаны і самі карцінкі «Танца смерцi», так што, паэтычная кніга нечакана перастае быць сумнай і становіцца крыху коміксам».
Спампаваць кнігу можна тут.
Замовіць друкаваную версію можна тут.