• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.02.2019 | Грамадства Мастацтва

«Я малюю ўсё, што ўнутры мяне і навокал». Незвычайныя карціны 13-гадовага мастака з аўтызмам

Максіма Лагуна не хвалюе арт-рынак і тэндэнцыі сучаснага мастацтва — ён проста малюе. А яшчэ грае ў тэатры, вучыцца ў школе і стварае анімацыю – паведамляе Свабода.

Пра аўтызм ведалі зь фільма “Чалавек дажджу”

«Я малюю ўсё, што ўнутры мяне і навокал», — кажа Максім. «Вакол мяне» — так называецца выстава 13-гадовага мастака.​

Маці Максіма Кацярына Лагун згадвае, што хлопец пачаў маляваць даволі позна — пасьля пяці гадоў.

«Як нарадзіўся, быў капрызным і нэрвовым дзіцем. У тры гады павялі ў дзіцячы садок. Там Максім ні з кім не камунікаваў. Бывае, сядзе і глядзіць, як іншыя дзеці гуляюць. Тады мы зьвярнуліся ў Цэнтар раньняга ўмяшаньня», — кажа Кацярына.

Максім Лагун
Максім Лагун

Дыягназ «аўтызм» у Беларусі ставяць дзецям не раней, чым ім споўніцца тры гады. У цэнтры Кацярыне сказалі: «Ня хочам вас пужаць, але, хутчэй за ўсё, гэта аўтызм».

«Зразумела, у нас зямля з-пад ног паплыла. Усё, што мы ведалі пра аўтызм, — з фільма “Чалавек дажджу”», — кажа Кацярына.

Маці тлумачыць Максіму сьвет

Кацярына — правая рука Максіма. Чаляднік і мэдыюм, правадыр у гэты сьвет. «Калі я нешта ня так яму тлумачу і перадаю, ён можа псыхаваць і нават злавацца на мяне. Са мной можна, бо я ўсё разумею і дарую», — усьміхаецца маці Максіма.

Кацярына Лагун, маці Максіма
Кацярына Лагун, маці Максіма

У Максіма ня цяжкі аўтызм. Але зь дзяцінства ў хлопца зьявіліся свае рытуалы: хадзіць па адным маршруце, езьдзіць на метро, пазьбягаць крамаў і вялікіх натоўпаў.

Спэцыялісты параілі Максіму разьвіваць дробную маторыку. «Я брала яго руку ў сваю, і мы разам рысавалі лічбы, домікі, — кажа Кацярына. — Пасьля ён пачаў маляваць сам».

 

Апошнія шэсьць гадоў Максім ходзіць у народную арт-студыю «Востраў».

«Наша студыя ня вучыць маляваць у агульнапрынятым сэнсе, як у школе, калі перад дзіцем ставяць самавар, яблыкі, драпіроўку — давай малюй. Калі атрымалася блізка да арыгіналу — малайчына, калі не — практыкуйся яшчэ. У нас усё ня так. Чалавек стварае малюнак з нуля, робіць нябачнае бачным. Мы не абмяжоўваем, мы адкрываем у дзіцяці тое, што заклала ў яго прырода», — кажа кіраўнік арт-студыі Юры Іваноў.

У школе навучыўся сьпісваць, і нас гэта цешыць

Максім вучыцца ў 6-й клясе школы №177 у Менску. Гэта звычайная агульнаадукацыйная школа. У Максіма навучаньне інтэграванае. Большасьць заняткаў праходзяць у клясе зь цьютарам (спэцыялістам, які суправаджае дзяцей і дапамагае ім адаптавацца).

У Максіма былі выдатныя адзнакі па гісторыі, калі яе выкладалі празь візуальнае. Напрыклад, калі праходзілі Бабілён, настаўніца прасіла Максіма намаляваць Бабілёнскую вежу так, як ён яе ўяўляе. А цяперашні настаўнік гісторыі кажа, што гэта гісторыя, а не маляваньне, і задае вучыць даты.

«Нядаўна Максім навучыўся сьпісваць у школе. Іншыя бацькі такія рэчы не заахвочваюць, а нас гэта вельмі цешыць, — кажа Кацярына. — Людзей з аўтызмам важна ўключаць у звычайнае сацыяльнае жыцьцё, бо такія дзеці хутчэй капіююць паводзіны іншых».

 

Баяўся размаўляць, а цяпер выступае на сцэне

Максім больш за два гады займаецца ў сямейным інклюзыўным тэатры «І». Тут звычайныя дзеці займаюцца разам дзецьмі з аўтызмам. Рэпетуюць, ставяць п’есы і езьдзяць на гастролі па Беларусі.

На занятках інклюзіў-тэатра «і»
На занятках інклюзіў-тэатра «і»

У тэатар Максім прыйшоў адным зь першых, але баяўся сказаць і слова. Таму спачатку яму далі ролю маўклівага зайчыка ў спэктаклі «Флейта-чарадзейка». «Усьміхаўся і ківаў на сцэне — такая яго першая роля. Далі ў рукі атляс, каб было куды іх падзець», — успамінае дырэктарка тэатра Ірына Кісялёва.

Ірына Кісялёва, дырэктарка інклюзіў-тэатра «і»
Ірына Кісялёва, дырэктарка інклюзіў-тэатра «і»

​У тэатры Максім яшчэ і дэкаратар. Ягоны мастацкі талент адразу заўважылі ў студыі. Па эскізах Макса зрабілі дэкарацыі да спэктакляў і касьцюмы. «Ён хутка ўключыўся: “Гэта ж мае малюнкі!”. Мы далі яму словы — і ён пачаў гаварыць!» — кажа Ірына Кісялёва.

Цяпер Максім іграе ў трох спэктаклях, чытае вершы.

На рэпетыцыі ў інклюзіў-тэатры «і»
На рэпетыцыі ў інклюзіў-тэатры «і»

Дзецям з аўтызмам прасьцей сканцэнтравацца на мастацтве

Дырэктарка тэатра прапанавала зрабіць выставу работ Максіма перад пастаноўкай «Аднойчы ў вялізным горадзе» ў музычным тэатры. За падрыхтоўку ўзялася куратарка Ларыса Фінкельштэйн.

«Дзеці з аўтызмам ня менш і ня больш таленавітыя за іншых дзяцей. У іх проста менш інфармацыйнага шуму. Таму яны могуць лепей сканцэнтравацца на мастацтве. Яны свабодныя ад нейкай замовы, якую дае ім вонкавы сьвет», — кажа куратарка.

Выставу Максіма можна пабачыць толькі перад спэктаклем у музычным тэатры. Для гэтага трэба набываць квіток на пастаноўку. «Гэта ня самае зручнае месца для выставы, але іншых прапаноў, на жаль, не было», — тлумачыць выбар месца Ларыса.

Людзям з аўтызмам пасьля 18 гадоў ставяць дыягназ «шызафрэнія»

У Максіма няма сяброў. Ён выдумляе віртуальных “сьмяшарыкаў” і гуляе зь імі. Аднак ня любіць, калі дадому прыходзяць госьці. Гэта адзіная тэрыторыя, дзе ён можа адпачыць ад усіх. У сваім пакоі Максім малюе ў фоташопе, на мабільным тэлефоне ў прыладзе SketchBook. З гэтых ілюстрацый хлопец стварае гіфкі і анімацыю.

«Аўтызму ў людзей пасьля 18 гадоў быццам бы няма ў Беларусі», — пра будучыню сына маці кажа няўпэўнена. Паводле Міністэрства аховы здароўя, у краіне 1 366 людзей з аўтызмам: дарослых зь іх — 23, а дзяцей — 1 343. Каб абнавіць клясыфікацыю хваробаў, патрэбны дзяржаўная рэформа і адукаваныя спэцыялісты. Цяпер людзям з аўтызмам пасьля 18 гадоў ставяць дыягназ «шызафрэнія». Знайсьці працу з такім дыягназам цяжка.

 
 

Наведаць выставу Максіма Лагуна «Вакол мяне» можна да канца сакавіка ў музычным тэатры ў Менску.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип