«Як цмок калядную зорку скраў» – гарадскі квэст пра самую чароўную падзею году

22.12.2015 Афіша Акцыя

Пазнаёміць людзей з адной са старэйшых традыцый на Беларусі вырашыла каманда Шукай.бай. Гульня з загадкамі, маскамі і спевамі – лепшы чын не толькі даведацца пра калядаванне, але і пранікнуцца ім, паўдзельнічаць у гуляннях.

Пра Каляды і калядоўшчыкаў пішуць кнігі і чытаюць лекцыі. Свята караніцца ў паганскіх часах, але перарадзілася пад уплывам хрысціянства. Яно не згубіла сваёй магіі і весялосці. Зараз калядаванне ў Горадзе пабачыць толькі дужа ўдачлівы чалавек. ‘Крыўдна, што ўжо якое пакаленне людзей жыве на Беларусі і не ведае, што такое калядаванне, яго сімвалаў, удзельнікаў, ніколі не адчувала гэты дух’, – адзначыў кіраўнік праекту Яраслаў Ліхачэўскі. Па яго словах, цягам гульні ўдзельнікі будуць у самым цэнтры падзей. Ім выпадзе знайсці галоўны сімвал калядоўшчыкаў і вярнуць сонца на неба.

“Вядома, мы спрасцілі веды, каб нават тыя, хто толькі чуў пра калядаванне, не згубіўся і атрымаў асалоду за тыя дзве гадзіны, пакуль будзе цягнуцца яго прыгода,” – распавёў Ліхачэўскі.

Браць удзел у квэсце могуць каманды любой колькасці чалавек. Арганізатары раюць аптымальную колькасць у 2-4 чалавека. Гульні адбудуцца тройчы: 26 снежня, 3 студзеня і 6 студзеня, у горадзе Мінску.

Таксама мы запрашаем энтузаястаў з абласных гарадоў, хто хацеў бы зладзіць падобную гульню ў сябе ў горадзе. Гатовыя аказаць любую дапамагу.

 

Квіткі:

https://shukaj.by/kalady

 

Інфармацыя:
https://www.facebook.com/events/890395371046840/

https://vk.com/kaladny_quest