Як культура ратуе нас і як мусім ратаваць яе мы?

У эфіры радыё Ўнэт паразважалі пра моц і крохкасць культуры ў часы ваенных канфліктаў і грамадскіх катастроф.


510.jpeg

Гасцямі студыі сталі галоўны дырыжор Адэскага тэатра оперы і балета Вячаслаў Чарнуха-Воліч. Ён застаецца ва Украіне ад самага пачатку вайны і кажа, што заўсёды будзе там, дзе яго тэатр.

Маэстра Іван Касцяхін, які таксама яшчэ да нядаўняга часу дырыжыраваў у Вялікім тэатры Беларусі, знаходзіцца цяпер у Варшаве і не так даўно аднавіў оперу «Маргер» Канстанціна Горскага. Унікальная партытура згарэла падчас бамбардзіроўкі Познаньскага тэатра оперы і балета ў Другую сусветную.

Далучыўся да дыскусіі і эксперт з польскага боку, кіраўнік таварыства імя Канстанціна Горскага Гжэгаж Сэрачыньскі.

Калі мастацтва патрэбна людзям больш − калі яны сябруюць або ваююць? Баявыя дзеянні культуру раняць ці наадварот? Як выглядае афіша Адэскага тэатра оперы і балета пасля пачатку вайны і ці змяняецца музычны тэкст у кантэксце нашых падзей?

Адказы на пытанні слухайце і глядзіце ў трансляцыі.