• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.12.2020 | Літаратура

Як перакласці шэпт дажджу і запаволіць чытанне

Агляд кніг у часопісе Звязда ад Людмілы Рублеўскай.


Алесь Разанаў. Маланка жне, гром малоціць. Вершаказы. Мінск, «Мастацкая літаратура», 2020.

10-18_kopiya_9.jpg

«Рэчка — рух, возера — спакой, рэчка — у спрэчцы, возера — у роздуме, рэчка няўрымслівая, як рысак, возера ўстойлівае, як воз, рэчка — у сустрэчах і расстаннях, возера — у сябе дома...»

Паэт Алесь Разанаў нанізвае вобразы, як пацеркі, на нітку эпасу, на прамень філасофскага сэнсу, які апынецца ў сарцавіне тэксту і з’яднае і фрагменты кожнага твору, і ўсе творы зборніка ў адно цэлае.

Шлях атаясамлівання, як і належыць: у кроплі — акіян, у побытавай рэчы — сусвет... Паэт па-ранейшаму перакладае шэпт дажджу і стварае глабальнае, універсальнае ў беларускіх каардынатах. Кніга «Маланка жне, гром малоціць» сабрала вершаказы розных часоў — гэта адна з прыдуманых Алесем Разанавым формаў, а былі яшчэ, нагадаю, версэты, квантэмы, зномы, пункціры.

«Галоўная дзеючая асоба ў вершаказах — само, зродненае з рэччу ці з’явай, слова. Яно вымаўляе сябе, выяўляе і вымалёўваецца ў карціну» — тлумачыцца ў прадмове. Дзеючыя асобы вершаказаў — дуб, каса, горад, пчала, дзверы, дым, крыга, смага, воўк, хлеб, грошы, сякера, ліхтар, кішэня... Паўтары сотні словаў, агульным для якіх з’яўляецца толькі тое, што яны змаглі даць штуршок фантазіі і мыслярству паэта, хоць Разанаў — не першы, хто спрабуе пранікнуць у абалонку слова, як фізік — у атам, каб пабачыць бездань, што жыве па сваіх законах.

Часам, каб дэструктураваць слова, максімальна дастаць з яго сэнсы, аўтар бярэ аналогіі з іншых моў.

«Лацінскае sol — квінтэсенцыя свету, соль рэчаіснасці.

Нямецкае Sonne знае сэнс (Sіnn) усіх з’яў; яно ззяе, як звон, і, як звон сваю звонкасць выпраменьвае сваё ззянне, свой "зной", на ўсе зоны прасторы.

Стараславянскае слънце сланяецца ад небасхілу да небасхілу: у ім тая няспешнасць, тая ленасць, якая дазваляе ўсім істотам адчуваць сябе далучанымі да лона вечнасці...

Беларускае сонца — бясконцы сон, які абяцае, што некалі ён увасобіцца ў яву».

Да тэксту, што кідае выклік інтэлекту чытача, далучаецца адпаведнае афармленне. Мастачка Кацярына Дасько зрабіла лаканічную графіку, у якой таксама хаваюцца вобразы і сімвалы ў той колькасці, у якой іх зможа вылучыць уважлівы чытач.

І калі ў каго ёсць сумневы, што беларуская літаратура — паўнавартасная частка еўрапейскай, яму варта звярнуцца да паэзіі Алеся Разанава. А знаўца проста атрымае асалоду, апынуўшыся ўнутры выкшталцонай «гульні ў шкляныя перлы». Таму што свет не будзе ранейшы, калі заўважыць, што дзверы адгукаюцца таму, хто стукаецца, яго ж стукам, што калі чалавек спыняецца — ён камянее, а камень, у сваю чаргу, пераймае чалавечую іпастась: на ім пішуцца імя і лічбы, а ў чоўна ёсць вочы, раскіданыя па ўсёй паверхні яго цела.

Мастацтва павольнага чытання. Гісторыя, традыцыі, сучаснасць. Масква, «Канон-плюс», 2020.


Адзін з маіх любімых кніжных набыткаў за гэты год — калектыўная манаграфія, падрыхтаваная Інстытутам сусветнай літаратуры імя Горкага Расійскай акадэміі навук на тэму, якая мяне асабліва хвалюе, як кожнага «кніжнага» чалавека ў эпоху інфармацыйнага выбуху. Ці выжыве высокая літаратура ў часы, калі людзі развучыліся яе ўспрымаць, атрымліваць задавальненне ад стылю? Бо чытач — суаўтар пісьменніка, і колькі разоў кніга прачытаная — столькі варыянтаў яе існуе. Самая добрая кніга ў адсутнасці дасведчанага чытача — плясканне ў ладкі адной далонню. Метад «мастацтва павольнага чытання» быў сфармуляваны расійскім навукоўцам Міхаілам Гершэнзонам, 150-годдзю якога і прысвечаны зборнік. «Мастацтва бачыць скрозь прывабнасць формы бачанне мастака». Паўтара дзясятка артыкулаў слынных навукоўцаў аналізуюць «павольнае чытанне» ў розных аспектах. Гэта і трактоўка сакральных тэкстаў, і мастацкі пераклад, і дыялагічнае чытанне, якое разглядаецца на прыкладзе Хорхе Луіса Борхеса... Кожнага з аўтараў, падобна, тэма закранае не толькі як навукоўца — а гэта дадае неабходны эмацыянальны элемент. Колькі сёння існуе курсаў, каб навучыцца хутка чытаць, засвойваць усё большыя аб’ёмы інфармацыі! Але інфармацыя не тоесная твору, як не тоесны клубок нітак, звязанай з яго прыгожай сурвэтцы — хоць не змянілася ні фактура матэрыялу, ні яго колькасць. На думку доктара філасофскіх навук Валерыя Падарогі, у свеце хуткачытання знікае сама літаратура — яна замяняецца масмедыя. А пісьменнікі, якія маюць мас-медыйны поспех, ствараюць сімулятыўную літаратуру, хоць і намагаюцца захаваць імідж «высакалобай эліты». Змянілася ўсё, нават месцы чытання. Цяпер гэта — метро, калідор паліклінікі, але не крэсла перад камінам ці стол, за якім сабраліся сямейныя, каб паслухаць раздзел новага рамана Дастаеўскага. «Пры паскарэнні чытання з досведу чалавека вымываюцца глыбінныя сэнсавыя кантэксты», — змрочна канстатуе сацыёлаг Уладзімір Нікалаеў. Так што пасля прачытання зборніка хочацца неадкладна ўзяць добры тэкст і вярнуць сабе глыбінныя сэнсы... Якім чынам — залежыць ад вас, бо навукоўцы на тое і навукоўцы, каб дыскутаваць не толькі з прафанамі, але і паміж сабой.

Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Звязда

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» —...

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

Апошнія навіны

    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый
    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип