У Індыі 4 разы, у Кітаі 16 дзён: як святкуюць Новы год у розных краінах свету

Новы год святкуюць амаль у кожнай краіне свету. Але ў кожным рэгіёне ёсць свае асаблівасці і традыцыі, якія могуць падацца не зусім звыклымі для жыхароў усходняй Еўропы. Budzma.org зрабіла падборку, як і калі ў розных краінах адзначаюць Новы год.


5.jpg

Яблыкі і мёд, каб год быў салодкі

У Ізраілі Новы год адзначаюць у верасні-кастрычніку. Свята называюць «Рош-га-Шана» (галава года). У гэты час Усявышні акрэслівае, які будзе наступны год для кожнага чалавека канкрэтна. Каб наступны год быў салодкі, на святочны стол абавязкова ставяць яблыкі і мёд.

Новы год з часоў зараастрызму

У Іране Новы год святкуецца ў дзень вясновага сонцастаяння — 21 сакавіка. Там яго называюць Наўруз. Гэтая дата святкуецца з часоў даісламскай рэлігіі краіны — зараастрызму. Сімвалам свята лічаць прарошчанае зерне пшаніцы. Яно сімвалізуе ўрачыстаць новага жыцця пасля бясплоднай зімы.

 
Новы год чатыры разы ў год

У Індыі Новы год адзначаюць чатыры разы ў год. Кожнае святкаванне адбываецца ў розным рэгіёне. У паўднёвых штатах — у сакавіку, у паўночных — 13-14 студзеня, у штаце Керал — у ліпені-жніўні, а ў кастрычкніку ў заходніх правінцыях.

Індзія. Крыніца. turvopros.com.jpg
Новы год у Індыі. Крыніца: turvopros.com

Свята вясны на 16 дзён

Кітайскі Новы год лічыцца святам вясны. Яго святкуюць ужо больш за 4 тысячы гадоў. Штогод дата змяняецца, бо вылічваецца па месяцоваму календару — на другі маладзік пасля зімовага сонцастаяння. Святкаванне доўжыцца на працягу 16 дзён.

Кітай. Крыніца.juicyworld.org .jpgКітайскі Новы год. Крыніца: juicyworld.org

Падрыхтоўка да свята пачынаецца з вялікай прыборкі дома. Каб выкінуць усё кепскае і прыцягнуць росквіт. Вуліцы і дамы ўпрыгожваюць ліхтарыкамі і чырвонымі ўпрыгожваннямі. Кітайцы лічаць, што гэты колер нясе поспех. Само свята звычайна адзначаюць у сямейным коле.
Традыцыйны феерверк, згодна старадаўняй традыцыі адпалохвае злых духаў. На вуліцах падчас святкавання адбываюцца разнастайныя тэатралізаваныя выступы з традыцыйным танцам дракона.

Белае адзенне і белыя кветкі на беразе Атлантычнага акіяна

У Бразілі Новы год адзначаюць 1 студзеня. У навагоднюю ноч бразільцы апранаюць белае адзенне. А самае яскравае святкаванне адбываецца ў Рыа-дэ-Жанэйра. Там на пляжы Капакабана збіраюцца тысячы людзей у белым адзенні, якія падчас феерверка кідаюць белыя веткі ў Атлантычны акіян.

Бразілія Крыніца.brazil.com.ru.jpg
Новы год у Рыа-дэ-Жанэйра. Крыніца: brazil.com.ru

Келіх віна і 12 вінаградзін

Перад Новым годам у Італіі звычайна выкідаюць усе непатрэбныя рэчы. Падчас 12-ці ўдараў гадзінніка італьянцы выпіваюць келіх італьянскага віна і з’ядаюць 12 вінаградзін. Яны лічаць, што гэта прыцягвае поспех. Сустракаюць італьянцы Новы год у адзенні чырвонага колеру, бо, так як і кітайцы, лічаць, што гэты колер прыцягвае поспех.

Тайланд

Традыцыйны тайскі Новы год (Сонгкран) адзначаюць 13-15 красавіка. У гэты час на вуліцах пануе весялосць, людзі абліваюць адзін аднаго вадой, бо лічыцца, што абліўшы вадой чалавека ты жадаеш яму шчасця і дабрабыту ў надыходзячым годзе. Да таго ж, абліванне сімвалізуе аднаўленне душы. Таксама паліваюць вадой хатнія статуі Будды.

Тайланд. Крыніца. turistim.ru.jpg
Новы год у Тайландзе. Крыніца: turistim.ru

Акрамя гэтага, прынята наведваць будысцкія манастыры і частаваць манахаў салодкімі прысмакамі.

АШ, budzma.org