• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.05.2022 | Грамадства Беларуская мова

Як выратаваць беларускую мову? «Размаўляць. Тут і зараз»

Віктар Малышчыц падзяліўся сваім спосабам па выратаванні беларускай мовы ў сваім Facebook.


78688821_2445184602246703_1757911383900422144_n.jpg

Ляжу два тыдні ў бальніцы з дачкой. А паколькі мы з ёй у бальніцах частыя госці, то маем магчымасць сустракаць абсалютна розных беларусаў — ад трактарыстаў да праграмістаў. Канешне, амаль заўсёды людзей цікавіць тое, што мы з Гануляй размаўляем па-беларуску. За ўсе гады ніколі, абсалютна ніколі ніхто не абразіў ні нас, ні нашу мову, ніхто не праявіў да нас негатыву. Звычайна мы чулі ад людзей такое:

— Ой, как вы красиво говорите! Я когда-то училась в белорусской школе, но теперь все уже позабыла...

— Мне очень нравится белорусский язык, но, к сожалению, я почти ни одного слова не знаю. Разве что «цукерка». — Стоп! Ты ж вучышся ў 10 класе! 10 год вучыў беларускую мову! — Ну, я почти все уроки прогуливаю.

— Белорусский язык очень красивый, но если говорят правильно, как вы. А я не хочу портить язык своими ошибками.

— О, я сразу поняла, что вы родом из Глубокого! Слышу — говор такой необычный. (Алё, цёця, гэта не «говор» і не глыбоцкі дыялект, а звычайная літаратурная мова!)

— Я вельмі люблю беларускую мову, але дзяцей на ёй не гадую. Як вырастуць, няхай самі выберуць, на якой мове размаўляць (пры гэтым, вядома ж, гадуе дзяцей па-руску).

— О, откуда вы? Из Украины? — А вы? — А мы из Минска. — І што, ніколі не чулі беларускую мову? — Не.

— Ой, а я таксама вучылася ў <месца, дзе я працую>! І я нават верш напісала пра нашу мову! <Чытае мне верш пра тое, як мы занядбалі родную мову. Далейшая камунікацыя адбываецца па-руску>

— А на каком языке вы с ней говорите? <Гэта пастаянна пытаюцца дзеці>

Далей чытаць толькі тым, хто перажывае за лёс нашай мовы. Давайце будзем шчырымі — наша мова практычна знішчана. Прычым не толькі ворагамі, але і намі самімі. Нягледзячы на тое, што мова — адзін з важнейшых элементаў любой нацыі, што гэта самая даступная і легальная зброя супраць анексіі, што гэта важны гістарычны помнік — нам самім цяпер яна слаба патрэбная. Так, нехта зараз прыгадае мне пра іўрыт, але на адну адроджаную габрэйскую мову прыпадаюць сотні і тысячы зніклых. Нехта скажа пра тое, што 5% актыўных людзей гатовыя пацягнуць за сабой усіх астатніх, але не забываем, што многія актыўныя людзі занятыя зараз не пераходам на беларускую, а пераездам за мяжу.

Дык вось, калі вы кажаце: «Я выступаю за один государственный язык — белорусский/беларуский», вы не выратуеце мову. Калі вы кажаце: «Я выдатна гавару па-беларуску, але не хачу абмяжоўваць сваіх дзяцей» — дзеці вашы не скажуць па-беларуску ўжо ні слова. Калі вы кажаце: «Сначала решим политические/экономические вопросы, а потом будем думать про язык» — вы ўсё адно ніколі ўсіх пытанняў не вырашыце.

Наша мова — гэта ўсё ж-такі проста мова. Не святыня, якую нельга абразіць памылкамі, і не музейны артэфакт, які толькі можна вывучаць і якім трэба толькі захапляцца. Шанцаў выжыць у яе зараз не так і шмат. Але адзіны і толькі адзіны спосаб выратаваць яе, гэта

Размаўляць.

Тут і зараз.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі

21 чэрвеня Маркевіча затрымалі на працоўным месцы ў Гродне, потым прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы

Беларуская паэтка Наста Кудасава на сваёй старонцы ў Фэйсбук апублікавала кранальны верш пра мову. Як ні пераключай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі...

valiancina_shauchenka
Культура Беларуская мова

Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў

Павел Севярынец стварыў хрысціянскую віктарыну. Павел складаў віктарыну каля двух год, седзячы на Валадарцы, у Магілёве...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Былы дэпутат Вярхоўнага Савета, стваральнік газеты «Пагоня» Мікола Маркевіч сустракае юбілей за кратамі
    Грамадства Літаратура
    «Мы заўжды пачыналі з «жы-»... Верш ад Насты Кудасавы
    Грамадства
    У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года
    Культура Беларуская мова
    Павел Севярынец за кратамі стварыў віктарыну на 330 пытанняў
    Грамадства
    Як адвесці вайну ад Беларусі?
    Грамадства
    Прайшоў год пасля затрымання эксперткі Таццяны Кузінай. Сутнасць абвінавачванняў дагэтуль невядомая
    Культура Грамадства
    Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на курс Belarus Urban Fellowship
    Грамадства Гісторыя
    У Крэўскім замку знайшлі тунэль XIV стагоддзя. Чым карысная гэтая знаходка?
    Грамадства Вандруем разам
    Мар­шрут па Ку­па­ла­вым краі
    Грамадства
    Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    Культура Грамадства Музыка Беларусы свету
    «Всё, что было, разделилось на до и после». Гурт «Би-2» выпусціў антываенны кліп на песню «Калыханка»
    Культура Літаратура Беларуская мова
    Бог беларускай паэзіі, які абудзіў краіну. Андрэй Хадановіч выпусціў новае відэа, прысвечанае Янку Купалу
    Спорт
    Галоўныя фаварыты Кубка Беларусі пацвердзілі свой статус
    Грамадства Гісторыя
    20 страчаных помнікаў архітэктуры Беларусі (з ілюстрацыямі!)
    Грамадства
    Звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

Афіша

  • 29.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Уладзімера Арлова «Стагоддзе змагання. Ад Агінскага да Багушэвіча» ў Варшаве

  • 29.06 — 24.07Выстава Марка Шагала ў Варшаве
  • 29.06 — 30.06Творы Руфіны Базловай на выставе «The Medium is the Message: Flags and Banners» у ЗША
  • 29.06 — 30.07Выстава «Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў» у Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава маляванак па матывах твораў Марка Шагала ў Мінску
  • 29.06 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 29.06 — 30.06Выстава разьбяра па дрэве Барыса Васількова ў Гомелі
  • 29.06 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Дзейнічай як ЕГУ»: студэнтка ЕГУ абвесціла сухую галадоўку ля ўваходу ва ўніверсітэт
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: ТОП-5 беларускіх трэкаў ад Сяргея Башлыкевіча
    • Актывістка Бондарава зноў вядзе вайну з кнігамі. На гэты раз — у краме «Green»
    • Здзек з Васіля Быкава
    • Вялікае перасяленне народаў 2020-2022-... Не канец, а толькі пачатак
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM