Ініцыятыва «Кніжны Воз» апублікавала ў аўдыяфармаце кнігу паэта, празаіка і перакладчыка Антона Францішка Брыля «Ян Ялмужна». Адзін з самых стыльных і інтэлігентных твораў сучаснага беларускага фэнтэзі выходзіў на паперы ў 2014 годзе, паведамляе bellit.info.
Казачная аповесць для дарослых запрашае чытача ў падарожжа ў наваколлі Геранёнскага замка, дзе рэальная гісторыя Вялікага Княства Літоўскага пераплятаецца з чарадзействам.
Магутны магнат Ольбрахт Гаштаўт любіць паслухаць добрую гісторыю, а ягоны кемлівы кухмістар Ян Ялмужна ведае, што хаваюць суседнія пушчы і пра што гавораць замкавыя муры.