• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.11.2017 | Гісторыя

Ён 60 гадоў маўчаў пра тое, як дапамагаў Ларысе Геніюш

«На аўтастанцыі да мяне падышоў невядомы мужчына і спытаў, да каго я ў Зэльву прыязджаў. Я сказаў, што да паэткі і купіў у яе сярэбранік. Але далей наша размова спынілася — прыехаў аўтобус і я заскочыў у салон. А мужчына ў адказ паспеў сказаць: «Мы яшчэ сустрэнемся, і, спадзяюся, хутка».

Карціны Вячаслава Берастоўскага ў яго кватэры.

 Алімпіяда Панасік — сяброўка Ларысы Геніюш. Зэльва, 1929 год. Фота друкуецца ўпершыню.

З 83-гадовым Вячаславам Берастоўскім я пазнаёміўся нядаўна. Жыве ён у Слоніме адзін, бо жонка некалькі гадоў таму памерла. Вячаслаў Канстанцінавіч, нягледзячы на свой сталы ўзрост, выглядае даволі ўпэўнена і моцна.

Яго невялікая двухпакаёўка нагадвае своеасаблівы музей. Асабліва прыцягваюць увагу круглыя драўляныя рамачкі з надпісамі і партрэцікамі. У адной з іх — Тадэвуш Касцюшка і тэкст: «Воля, роўнасць, незалежнасць». У другой рамачцы пазнаю Міхала Казіміра Агінскага з тэкстам: «Слонім, М. Агінскі». На трэцяй — буслы ў гняздзе і словы: «Воля і гонар. Жыве Беларусь». «Гэта маё хобі, я з маленства люблю што-небудзь майстраваць з дрэва», — прызнаўся Вячаслаў Канстанцінавіч.

Амаль усё жыццё ён адпрацаваў токарам на слонімскай фабрыцы «Тэкстыльшчык», і пра гэта не шкадуе. Бо была праца, добрая сям’я, выгадавалі дзяцей, растуць унукі і праўнукі. А яшчэ Вячаслаў Канстанцінавіч вельмі цікава і доўга можа распавядаць пра сваякоў і родных, якія жылі ў ХХ стагоддзі і якімі ён да сёння ганарыцца і часта ўспамінае.

«Ці праўда, — пытаюся ў Вячаслава Канстанцінавіча, — што вы былі знаёмыя з беларускай паэткай Ларысай Геніюш, якая жыла ў Зэльве?». «Так, — адказвае Васіль Берастоўскі. — Я сустракаўся з ёй у Зэльве тры разы…»

Вячаслаў Берастоўскі, верасень, 2017 год.

І стары слонімец пачынае прыгадваць той час і хуткія спатканні ў горадзе над Зальвянкай.

Справа ў тым, што ў 1930-х гадах цётка Вячаслава Берастоўскага Алімпіяда была замужам за Аляксандрам Панасікам. Панасік быў даволі багатым чалавекам, у Зэльве ён меў некалькі будынкаў, у адным з іх пасля вайны знаходзілася пошта. Кім ён працаваў і чым займаўся, Берастоўскі не ведае. І куды ён знік, як прыйшла ў 1939 годзе ў Зэльву савецкая ўлада, таксама ніколі не чуў. Магчыма, Панасіка арыштавалі органы НКУС і расстралялі.

У першым шэрагу сядзяць: Аляксандр Панасік і яго жонка Алімпіяда Пананасік, стаяць: Аксана Садоўская і Канстанцін Берастоўскі — бацька Вячаслава Берастоўскага. Зэльва, 1929 год. Фота друкуецца ўпершыню.

А Алімпіяда Панасік з дачкой выехалі ў Польшчу і жылі ва Вроцлаве. Алімпіяда больш замуж ніколі не выходзіла. Але ў той час, калі ўсе да вайны шчасліва жылі ў Зэльве, Панасікі шчыра сябравалі з Ларысай Геніюш. Яны хадзілі адзін да аднаго ў госці, у іх былі маленькія дзеці: у Алімпіяды — дачка, у Ларысы — сын Юрка, які нарадзіўся ў 1935 годзе ў Зэльве.

— Першы раз я паехаў у Зэльву ў 1968 годзе, — пачаў успамінаць Вячаслаў Берастоўскі. — Мяне туды завёз сябра на матацыкле. Прывёз ён на Зэльвенскую аўтастанцыю. Там я адразу ўзяў зваротны білет на аўтобус у Слонім. Калі купіў білет, то хуценька пайшоў шукаць вуліцу і хату.

Недалёка ад хаты да мяне падышла нейкая жанчына і спытала: ці не Ларысу Антонаўну я шукаю? Я сказаў, што менавіта яе. Потым неяк непрыкметна з’явілася і сама паэтка, якой я хутка перадаў 500 савецкіх рублёў — вялікія па тых часах грошы. Яна іх узяла і адразу схавала. А мне ў рукі дала срэбную манету (сярэбранік). Я ўзяў манету і хуценька пайшоў на аўтастанцыю, бо праз пэўны час павінен быў прыехаць аўтобус да Слоніма.

На аўтастанцыі да мяне падышоў невядомы мужчына і спытаў, да каго я ў Зэльву прыязджаў. А потым сам дадаў: да паэткі? Я сказаў, што так, да паэткі і купіў у яе сярэбранік. Але далей наша размова спынілася — прыехаў аўтобус і я заскочыў у салон. А мужчына мне ў адказ яшчэ паспеў сказаць: «Мы яшчэ сустрэнемся, і, спадзяюся, хутка». Але я ўжо ад’язджаў у Слонім.

— Ці чапаў вас хто пасля гэтага першага візіту ў Зэльву?

— Не, ніхто.

— А хто вас накіраваў у Зэльву да Ларысы Геніюш?

— Мая цётка, якая жыла ў Слоніме. Яна неяк мне сказала, што ў Зэльве жыве адна бабка, вельмі трэба ёй завезці грошы, але так, каб ніхто мяне не бачыў там, і зрабіць гэта трэба як найхутчэй. Выканаць такую просьбу прасіла цётка Алімпіяда Панасік з Вроцлава — сястра майго бацькі. Гэту цётку я бачыў у жыцці толькі два разы.

Алімпіяда Панасік — сяброўка Ларысы Геніюш. Зэльва, 1929 год. Фота друкуецца ўпершыню.

— Але потым вы зноў вазілі грошы Ларысе Геніюш?

— Другі раз у Зэльву я паехаў рэйсавым аўтобусам у 1969 годзе. Быў я больш смялейшым, бо ведаў, дзе яе хата. Выйшаў на аўтастанцыі і смела пайшоў у належным кірунку. Увайшоў у хату, прывітаўся. Ларыса Антонаўна была ў хаце адна. Жылі Геніюшы дужа сціпла, гэта было бачна. Я перадаў грошы, Ларыса Антонаўна паставіла на стол нейкай настоечкі, мы па кроплі з ёй выпілі, яна распытала, як жыве цётка Алімпіяда, і я хуценька пабег на аўтастанцыю. Гэтым разам ніхто мяне не чапаў і не затрымліваў.

А трэці раз я вазіў дапамогу Ларысе Антонаўне ў 1972 годзе. Калі прыйшоў да яе ў хату, яна хацела мяне пачаставаць, але я сказаў, што мне нельга доўга затрымлівацца. Паэтка абняла мяне, паляпала па плячы, і я пайшоў на аўтастанцыю…

Калі Вячаслаў Берастоўскі наведаў польскі горад Ольштын і гасціў у роднай бацькавай сястры Аксаны Садоўнік, другая цётка з Вроцлава Алімпіяда Панасік шчыра дзякавала за дапамогу і казала, што Ларыса Геніюш — гэта наша сапраўдная змагарка і патрыётка і дапамагаць ёй — гэта для яе быў найвялікшы гонар у жыцці.

Алімпіяда Панасік — сяброўка Ларысы Геніюш. Зэльва, 1929 год. Фота друкуецца ўпершыню.

Даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла неяк сказаў, што Алімпіяда Панасік у 1943 годзе сустракалася з Ларысай Геніюш у Празе…

Дарэчы, у тыя 1968–1972 гады, жывучы ў Зэльве, Ларыса Геніюш шчыра сябравала і перапісвалася з Міколам Прашковічам, Ірынай Крэнь, Алесем Белакозам, Юркам Голубам, Зоськай Верас, Сяргеем Панізьнікам, Адамам Мальдзісам, Максімам Танкам ды іншымі. Сяброў тады ў нашай паэткі і патрыёткі было шмат, але і ворагі вакол яе не спалі ў шапку…

Калі я развітваўся з Вячаславам Берастоўскім, ён сказаў, што даўно не быў у Зэльве і вельмі хоча паглядзець на хату, дзе жыла Ларыса Геніюш, наведаць яе магілу на мясцовых могілках. Я паабяцаў Вячаславу Канстанцінавічу, што мы туды ў бліжэйшы час абавязкова з’ездзім.

Сяргей Чыгрын, Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча

Жонка мастака распавяла «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад мужа. Алесь Пушкін Як вядома, Алесь Пушкін...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў

3 лютага 2023 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне тры паштовыя маркі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць

Вядомы беларускі рок-музыка разгледзеў на сваёй старонцы ў Facebook перспектывы «вяртання па запрашэнні» творцаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

На 9 год калоніі асудзілі музыку Яўгена Глушкова за фота з вайсковага аэрадрому, паведамляюць праваабаронцы. Гомельскі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы
    Грамадства Літаратура
    Выдавецтва «Кнігазбор» спыняе дзейнасць
    Грамадства
    Беларуская мова: абраная местачковасць?
    Грамадства
    Кааператывы як рухавік грамадскага жыцця
    Грамадства Мастацтва
    Узровень аб’ектаў. Выстаўку лаўрэатаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва адкрылі ў Мінску
    Грамадства Замежжа Беларусы свету
    Вільні 700 гадоў. Што гэтае месца азначае для беларусаў?
    Грамадства
    Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Францыяй у галіне культуры, адукацыі, навукі і СМІ
    Грамадства «Музыка»
    Праект «bayski»: «Мэта даволі простая — паказаць, што беларуская мова можа быць моднай і стылёвай»
    Грамадства
    Абрад «Конікі» ў Давыд-Гарадку. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Літаратура
    Зміцер Бартосік: «З’ехаўшы з несвабоднай Беларусі, я развітаўся з сапраўднай свабодай»
    Грамадства
    «Наша крыжаванка». У выдавецтве «Тэхналогія» выйшаў альбом беларускіх крыжаванак
    Грамадства Мастацтва
    Тры пакаленні Вашчанкаў прадстаўлены на адной выстаўцы

Афіша

  • 27.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 27.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 27.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 27.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 27.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 27.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 27.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 27.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип