• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.12.2021 | Культура Літаратура Беларусы свету

Літаратурны крытык Юзэфовіч паставіла кнігу беларускі ў топ-5 за 2021 год вышэй за твор Роўлінг

Вядомая руская выкладчыца і літаратурны крытык Галіна Юзэфовіч на сваім YouTube-канале, прысвечаным літаратуры, заявіла, што кніга маладой беларускай пісьменніцы Таццяны Заміроўскай «Смерці. Net» займае ў яе рэйтынгу 2 месца сярод 5 кніг 2021 года. 1 месца дасталася кнізе «Знішчальнік» Дзмітрыя Быкава, а бонусам крытык дадала кнігу стваральніцы поттэрыяны Джоан Роўлінг з творам «Каляднае парася». Яшчэ ў яе топе былі кнігі Кадзуа Ісігура «Клару і сонца», Аляксандра Гарбачова «Не трэба саромецца» і «Валентайн» Элізабэт Уэтмар.


роман.jpg

На думку Юзэфовіч, пакутлівы інтэлектуальны пошук, у які аўтар апускае сваю гераіню — жанчына, што памерла і ўваскросла з дапамогай лічбавых тэхналогій, якая спрабуе разгадаць загадку ўласнай смерці, — робіць раман рэдкай у сённяшняй славеснасці спробай пошуку новай мовы для размовы пра жыццё, смерць і прыроду рэчаў у цэлым.

1000600-i10042020-4-1.jpg

«Гэта цудоўны раман, які спачатку здаецца тэхнатрылерам, потым паварочваецца да чытача тым бокам, які звязаны з пытаннямі лічбавай бессмяротнасці і наогул пытаннямі трансгуманізму ў сучасным грамадстве, а потым аказваецца складанай і глыбокай філасофскай прытчай. Раман апісвае прастору пасля смерці ў будучыні, калі людзі навучацца здымаць з сябе лічбавыя копіі і працягнуць існаваць у асобным лічбавым фармаце пасля смерці фізічнага арыгінала», – кажа Галіна Юзэфовіч.

Таццяна Заміроўская – беларуская журналістка, пісьменніца. Нарадзілася 11красавіка 1980 года ў Барысаве. Публікуецца ў незалежных выданнях, пастаянна падарожнічае па розных краінах, імкнучыся зразумець іх атмасферу і «расшыфраваць» сакрэт прыцягальнасці таго ці іншага горада. Займаецца музычнай, трэвел-журналістыкай, перыядычна працуе рэдактарам.

2aa645dac5ade26bedd1c75316c08403.jpg

Піша разнажанравыя апавяданні, у асноўным сюррэалістычнага характару. Літаратурныя творы Таццяны намінаваліся на прэміі "НОС", Нацбест і інш.

Апавяданні і раманы, якія піша Таццяна Заміроўская, — кнігі пра фантастычную будучыню, у якой можна пагутарыць з памерлым блізкім, аб перапляценні рэальнасці, сноў, тагасветнага свету, магчымасці пераўвасабленняў і шчаслівага вар'яцтва. Таццяна зараз жыве ў ЗША.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип