У суботу 25 кастрычніка, у той самы дзень, калі ў горадзе-героі Гарошкаве ладзілася чарговае свята памяці Анатоля Сыса, пісьменнік Сяргей Чыгрын і бард Андрэй Мельнікаў завіталі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” у дзве Слонімскія школы.
Нягледзячы на суботу, гледачы-слухачы былі. Дарослыя цяперашнія і дарослыя патэнцыйна, пагулялі міжсобку ў гульню на веданне беларушчыны з песнямі і чытанкамі, жадаючыя сфоткаліся на развітанне на школьных сцэне і разышліся ў добрым настроі.
Варта адзначыць, што калі 4-я школа ўжо звыклая да Будзьмаўскіх імпрэзаў, то ў 3-й САШ выступ у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзіўся ўпершыню. І першы блін прайшоў як па масле.