Даражэнькія нашы чытачы і чытачкі, сябры і калегі! Віншуем вас з Калядамі!
Няхай Калядная зорка заўжды асвятляе ваш шлях, дапамагае прымаць правільныя рашэнні і натхняе на добрыя справы!

Жадаем моцнага здароўя, утульнасці ў хаце, святла ў душы, цёплых абдымкаў і хаця б крышачку святочнай магіі і веры ў цуд на Каляды.
Нават у самыя змрочныя моманты памятайма — сапраўдныя цуды ствараем мы самі! За некалькі апошніх гадоў беларусы столькі разоў даказвалі гэта самім сабе і ўсяму свету. Мы — нацыя, здольная на сапраўдныя цуды: цуд выжывання, цуд захавання нацыянальнай мовы ў варунках татальнай русіфікацыі, цуд сапраўднай салідарнасці, нягледзячы на ўсе рознагалоссі.
Гэтыя цуды спатрэбяцца нам яшчэ не раз, але мы вытрымаем, бо тое галоўнае, што лучыць нас і дае сілы, застаецца нязменным — любоў да Беларусі і жаданне бачыць нашую краіну вольнай і незалежнай.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Будзьма беларусамі і будзьма разам!