Вера Буланда выступіла на творча-юбілейным вечары кампазітара Тамары Іванаўны Кашчэва, які адбыўся 27 красавіка 2017 года ў Фаніпалі ў філіяле сацыяльнага тэрытарыяльнага цэнтра.
Сяброўства паэтэсы Веры Буланды з кампазітарам Т. Кашчэва звязвае так даўно, што ўжо выпушчаны дыскі, дзе ўключаны песні і на яе словы, не аднойчы выходзілі кнігі песень, дзе можна пабачыць не толькі тэксты, але і ноты да іх. Напрыклад, песня “Скарбніца” на словы В. Буланды за апошнія сем гадоў прагучала на многіх сцэнах Беларусі. На Маладзечанскіх фестывалях Тамара Кашчэва не толькі як кампазітар, але і цудоўная спявачка заўсёды заканчвае свае выступы жыццярадаснай песняй:
А на што нам скардзіцца
І гараваць,
Маем сваю скарбніцу –
Не параўнаць.
Скарбніца, скарбніца –
Родная старонка,
Ладзіцца, не ладзіцца,
А спяваем звонка.
Спадарыня Вера падкрэсліла, што з калыханкі маці песня для яе – лепшы спадарожнік па жыцці. Магчыма, і таму, што маці была лепшай спявачкай ў родным Мсціжы, і таму, што ў час яе дзяцінства і юнацтва землякі спявалі і на гулянцы, і на працы. І калі настаўнічала на Віцебшчыне і Барысаўшчыне, заўсёды ладзіла канцэртныя праграмы з фальклорнымі гуртамі, з якімі гастраліравала ў розныя куткі Беларусі. Любоў да песні Вера Аляксандраўна не аднойчы адзначала ў сваёй творчасці:
Песні родныя, душэўныя, святыя,
Старасвецкімі завуць іх, а яны,
А яны маднейшыя за тыя,
Што спяваюць дочкі і сыны.
З гасцямі свята паэтэса падзялілася ўспамінамі і пра бабулю, яе песні, мелодыі якіх па сёння ў памяці, словы якіх вучылі жыццю, хвалявалі і зараз хвалююць сэрца і прымушаюць задумацца над многімі праявамі лёсу.
Мо падслухала, помніце? –
Тыя песні бабулі:
Мы купаліся ў золаце
Слоў, што сотню раз чулі.
Ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” прысутным гасцям аддзела адукацыі Дзяржынскага раёна, выхавацелям дзіцячага садка г. Фаніпаля і юбіляршы былі ўручаны паштоўкі “Не маўчы па-беларуску”, торбачка з выявай Ф. Скарыны, плакаты “Юбілей беларускага кнігадруку”