Ва Украіне загінуў літоўскі рэжысёр-дакументаліст

Ён быў забіты ўчора ў Марыупалі, паведамляе «Новы Час».


0000.jpg

На вайне ва Украіне загінуў літоўскі рэжысёр-дакументаліст Мантас Кведаравічус.

Ён быў забіты ўчора ў Марыупалі.

Кведаравічусу было 46 гадоў, ён вучыўся ў Віленскім універсітэце і атрымаў ступень па сацыяльнай антрапалогіі ў Кембрыджскім універсітэце, паведамляе тэлекампанія LRT. Яго галоўны дакументальны фільм «Марыупаліс» выйшаў у 2016 годзе. І ён таксама расказваў пра Марыупаль — горад, які жыў з пачатку канфлікту ў Данбасе на мяжы міру і вайны — праз гісторыі яго звычайных жыхароў.