Яўген Аснарэўскі анансаваў выхад сваёй новай кнігі

Кніга мае назву «Захад Беларусі: гістарычны пазл». Гэта зборнік нататак, прысвечаных Гродзенскай і Брэсцкай абласцям, ці, дакладней, усяму, што неяк звязана з гэтымі тэрыторыямі, — анансаваў прэм’еру аўтар на сваёй старонцы ў facebook.


340668621_773984120814727_6515196907969915060_n.jpg

Па сутнасці, главы кнігі нагадваюць мае пасты на Фэйсбуку, і ў асобных выпадках імі і з’яўляюцца. Тут будзе ўжо звыклы набор «фішак» Аснарэўскага, гэта значыць тут вам і лёгкая мова, і вялікія аб’ёмы цытат з гістарычных дакументаў (больш за 40 тысяч знакаў з прабеламі) і наогул разнапланавасць. Будзе і пра раннія гады ВКЛ, і пра творы мастацтва, і пра цікавых асоб. Вядома, больш за ўсё інфармацыі будзе пра Гродна, думаю, гэта відавочна. Але і тым, хто цікавіцца Берасцейшчынай у цэлым і ў прыватнасці Брэстам, будзе што пачытаць, хай гэта і не супер-пупер унікальныя дадзеныя. Вось такая кніжачка, у дзвюх моўных версіях. Прэм’ера ўжо вельмі хутка, — паведамляе Яўген Аснарэўскі.