Дырэктар праекта Аляксандр Адамянц і кіраўнікі канцэнтрацый ECLABраспавядуць:
– пра сістэму адукацыі па мадэлі Liberal Arts;
– пра тое, што такое канцэнтрацыя і пра канцэнтрацыі каледжа «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка», «Масавая культура і медыя», «Публічная гісторыя», «Гендарныя даследванні», «Інтэрнэт і грамадства»;
– пра тое, як паступіць у каледж;
– пра структуру навучання, формы працы ў працэсе навучання і шмат што яшчэ.
А таксама адкажуць на пытанні аўдыторыі.
Пра праграму «Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі»:
«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) – гэта праект, які дазваляе атрымаць бясплатную дадатковую адукацыю па мадэлі LiberalArts
Каледж задуманы як нефармальная альтэрнатыва беларускай сістэме вышэйшай адукацыі, якую даўно трэба рэфармаваць. ECLAB прапануе індывідуальны план навучання, творчую атмасферу на занятках, свабодную інтэлектуальную камунікацыю студэнтаў і выкладчыкаў, а таксама развіццё навыкаў крытычнага мыслення.
Падрабязней пра праграму можна даведацца наwww.eclab.by
Уваход вольны.
Будзем рады вас бачыць!
Мерапрыемства ў Facebook