У Мінскім раёне 5 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 38-гадовага Андрэя Задзяркоўскага, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну даставілі ў ІЧУ Мінскага раёна на вуліцы Скарыны. У чым абвінавачваюць Андрэя — пакуль невядома. Суд павінен быў прайсці 6 траўня.
Андрэй Задзяркоўскі закончыў гістарычны факультэт БДУ, у вольны час піша электронную музыку, заўсёды размаўляе на беларускай мове.