У Коўне збіраюць грошы на памятную шыльду Беларускаму Асобнаму Батальёну

Супольнасць «Беларуская сябрына Коўна» распачала збор сродкаў на ўсталяванне памятнай шыльды Беларускаму Асобнаму Батальёну, што ў 1920–1921 гадах дыслакаваўся ў Шанцаўскіх казармах, піша racyja.com.

Bielaruski Asobny Bataĺjon

Прадстаўніца супольнасці, дырэктар VŠI Polyglot Вераніка Выгоўская заклікае беларусаў да актыўнага ўдзелу і падкрэслівае, што праект мае глыбокае сімвалічнае значэнне:

— Калі я думаю пра першы Беларускі Асобны Батальён у літоўскім войску, я думаю пра нашых добраахвотнікаў ва Украіне, і ўсталяванне такой дошкі будзе вельмі моцным сігналам і ім, што нават праз 100 гадоў іхнюю адвагу ніхто не забудзе. Гэта подзвіг на вякі. Тут у эміграцыі такімі рэчамі можна зрабіць добрую справу.

Акрамя гэтага, Вераніка Выгоўская прапануе ўзяцца за ўдзел у публічнай акцыі пад назвай «Адвага»:

— Напішыце, што для вас, беларусы, ёсць адвага. І запосціце ў сябе ў сацыяльных сетках і распавядзіце пра адвагу Беларускага Асобнага Батальёна.

Устаноўка памятнай шыльды плануецца на 23 лістапада — у Дзень Воінаў Літвы — на фасадзе будынка былых Шанцаўскіх казармаў, у якім у 1920–1921 гадах размяшчаўся Беларускі Асобны Батальён. На праектаванне, падрыхтоўку і ўстаноўку шыльды неабходна сабраць 3 900 еўра.

Больш інфармацыі тут.

Як падтрымаць?

  • Грашыма:

Пераводы можаце рабіць наўпрост на рахунак арганізацыі:

Polyglot Language Organization, VšĮ

IBAN

LT687300010171217703

Swedbank", AB

Konstitucijos pr. 20A, 03502 Vilnius, Lietuva

SWIFT kodas: HABALT22

Paskirtis: gudai draugai