• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
11.03.2015 | Граблі гісторыі

Жыццё і смерць Аляксандра Чарвякова

Цёплым чэрвеньскім днём 1937 года ў адной з вясковых школ на Міншчыне мітусіліся з самага ранку. “Рыхтуюцца да нейкага свята”, – падумала маленькая дзяўчынка, якая прыйшла раней за прызначаны час. Ідучы няспешна да свайго класа, яна пабачыла ў калідоры, дзе віселі партрэты ўсіх сябраў Палітбюро, як адзін з іх адрываюць ад сцяны. На пытанне дзяўчынкі, чаму, адказ быў па-бальшавіцку просты і зразумелы – “вораг народа!”. Той дзяўчынкай была мая бабуля, якой пайшоў ужо 91 год, а партрэт належаў старшыні ЦВК БССР Аляксандру Рыгоравічу Чарвякову, які скончыў жыццё самагубствам 16 чэрвеня 1937 года.

Біяграфія Аляксандра Чарвякова характэрная для таго часу: нарадзіўся 8 сакавіка 1892 года ў в. Дукоркі Ігуменскага павета Мінскай губерні ў небагатай сям’і. Бацька будучага беларускага дзеяча быў з людзей простых, але ўмеў чытаць і пісаць, чым зарабляў сабе на жыццё. Разумеючы перспектывы адукаванага чалавека, ён з дзяцінства вучыў сваіх дзяцей грамаце. У пошуках заробку бацька вандраваў па дваранскіх маёнтках, аж пакуль не дабраўся да самой Вільні, куды ў хуткім часе перабралася і ўся сям’я. Там будучы беларускі лідар працаваў на будоўлі.

Марай маладога Чарвякова была пасада народнага настаўніка. Для яе ажыццяўлення ён паступіў у Віленскі настаўніцкі інстытут, які скончыў у 1915 годзе, здаўшы экзамены экстэрнам. Пасля навучання ён паехаў у Троцкі павет вучыць дзяцей літоўскіх сялян. За хуткі час Чарвякоў стаў сваім чалавекам сярод мясцовых.

Тагачасная сістэма адукацыі прадугледжвала навучанне толькі на адной мове – расійскай, але Чарвякоў для лепшай камунікацыі з вучнямі вывучыў польскую і літоўскую, якімі карыстаўся і на занятках. За гэта ён атрымлівае статус “нядобранадзейнага”. Магчыма, менавіта ў той час аформіліся яго погляды адносна нацыянальнай культуры, прычым не толькі беларускай.

Як і многія прадстаўнікі інтэлігенцыі, а настаўнікі ў прыватнасці, Чарвякоў быў неабыякавы да палітыкі. Ён актыўна займаецца ёй, ахвяруючы ўласным часам. У 1917 годзе Чарвякоў быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, якая брала актыўны ўдзел у працы Першага Усебеларускага з’езду, выступаючы за самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Нягледзячы на гэта, ён быў добра знаёмы і падтрымліваў прыяцельскія стасункі з “правымі”, якія выступалі за абвяшчэнне незалежнай беларускай рэспублікі. Падчас разгону з’езду Чарвякоў нават быў затрыманы разам з іншай нацдэмаўскай публікай бальшавікамі. Не разабраліся, відаць.

Па бальшавіцкіх мерках Аляксандр Чарвякоў зрабіў бліскучую і імклівую кар’еру. Глядзіце самі: у 1918 годзе ён займае пасаду камісара Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Петраградзе, праз год уваходзіць у першы урад БССР, абвешчанай у Смаленску, а ў 1920 годзе будзе абраны старшынёй СНК і ЦВК БССР. Апошнюю пасаду Чарвякоў будзе займаць да самай сваёй смерці ў 1937 годзе. Менавіта займаючы яе ён паспее зрабіць надзвычай шмат для сваёй краіны.

Адным з першых крокаў, які зрабіў малады кіраўнік Беларусі, была спроба наладзіць сувязі з эміграцыяй. Разумеючы неабходнасць у кваліфікаваных кадрах, ужо ў лютым 1921 года ЦВК Бе­ла­ру­сі звяр­таецца да зем­ля­коў, якія жы­вуць за мя­жой, з пра­па­но­вай вяр­нуц­ца на Ра­дзіму. На запрашэнне Чарвякова адгукаюцца многія вядомыя беларускія дзеячы, у тым ліку Вацлаў Ластоўскі. Пачынаецца сапраўднае беларускае Адраджэнне, вялікія грошы вылучаюцца на развіццё беларускай культуры, з’яўляюцца першыя ўстановы культуры і адукацыі.

Але не мовай адзінай. Сабраўшы каманду паплечнікаў, Аляксандр Чарвякоў удала рэалізуе праграму эканамічнага развіцця Беларусі, распрацоўваецца нават самастойная канцэпцыя “Беларусь – чырвоная Данія”, якая ўяўляла сабой шэраг мераў па развіцці невялікіх прыватных гаспадарак. У 1920-я гады эка­на­міч­ныя тэмпы Бе­ла­ру­сі апя­рэджва­лі на­ват РСФСР.

Менавіта за Чарвяковым Савецкая Беларусь пачала прырастаць забранымі тэрыторыямі. Літаратуразнавец Язэп Янушкевіч згадвае нават пра “мангольскі праект”, які прадугледжваў выхад БССР са складу СССР і стварэнне “незалежнай” ад яго краіны для вяртання Заходняй Беларусі. Беларускія ж нацыянал-камуністы хацелі скарыстацца ім, каб адарваць Беларусь ад савецкай імперыі.

Але нядоўга музыка іграла. Зразумела, што такія вольнасці не маглі застацца без увагі з боку цэнтра. Барацьба з іншадумствам пачалася ў 1929 годзе, пасля знакамітага выступу Сталіна на красавіцкім пленуме ВКП(б), на якім абвяшчалася пра “вырашальны паварот ва ўсёй нашай палітыцы”. Павярнулі, так павярнулі, што многія дагэтуль вывернуць не могуць.

У той жа год пачынаецца барацьба з “правым” ухілам у партыі, згортваецца ранейшая эканамічная палітыка, па ўсёй краіне адбываюцца арышты і суды. У 1930 бу­дзе сфабры­ка­ва­ная спра­ва “Са­ю­за вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі”, па якой арыш­ту­юць 108 ча­ла­век, а стар­шы­ню ЦВК аб­ві­на­ва­цяць у су­вя­зях з яго сябрамі, а таксама ў нацдэмаўшчыне, апартунізме і шавінізме.

У межах сваёй кампетэнцыі Чарвякоў працягвае праводзіць незалежную палітыку. Спіс “грахоў” перад партыяй робіцца ўсё большым. Апагеем стаў крывавы 1937 год, калі па ўсёй краіне, дзе так вольна дыхае чалавек, пракацілася чырвонае кола рэпрэсій. Абсалютная большасць “айцоў-заснавальнікаў” БССР альбо апынулася за кратамі, альбо была прыгавораная да найвышэйшай меры сацыяльнай абароны. Такой прыгожай фармулёўкай назвалі бальшавікі расстрэл.

Кропка ў жыцці Аляксандра Чарвякова была пастаўленая падчас працы XVI з’езду КП(б)Б 16 чэрвеня 1937 года, на якім ён быў падвергнуты рэзкай крытыцы з боку аднапартыйцаў. Яго абвінавацілі ва ўсіх смяротных грахах бальшавіка: недастатковай барацьбе з ворагамі, палітычных памылках, сувязях з нацдэмамі ды іншымі шкоднікамі. Усе чакалі чарговага прызнання і пакаяння, а таксама новых фактаў з жыцця старшыні. Тады такія публічныя сеансы “псіхатэрапіі”, якія заканчваліся арыштам і судом назаўтра, практыкаваліся ва ўсіх куточках вялікай краіны.

Не дачакаліся. Рэвалюцыянер са стажам і паспяховы палітык, апынуўшыся фактычна ў безвыходнай сітуацыі, выбірае добраахвотны сыход з жыцця. Ён замыкаецца ва ўласным кабінеце і стрэлам у сэрца з табельнай зброі абрывае свае жыццё.

Чарвякова не ўдалося ціхенька пахаваць, як гісторыка Усевалада Ігнатоўскага, які аналагічным чынам скончыў сваё жыццё. Два дні да труны памерлага ішлі людзі. Неслі кветкі. Беларусь развітвалася з сваім лідарам. Тым не менш у спіс ворагаў народу ён усё ж паспеў трапіць. Такой, відаць, была падзяка ад таварышаў па партыі за ўсё зробленае.

 Канстанцін Касяк

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    Грамадства
    У пошуках літвінізму. У Сейме Літвы абмеркавалі уплыў літвінізму на адносіны паміж беларусамі і літоўцамі
    Культура
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Афіша

  • 04.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі

  • 04.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 04.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 04.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 04.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 04.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 04.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Музейная імпрэза «Посцілка: прастора натхнення» ў Гомелі
  • 05.10 — 09.11LAZARET. Персанальная выстава Цемры ў Празе

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    • «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип