Зміцер Белавусаў: ”Я пазнаёміўся з дударамі”

zmicer-belavusau

– Маё самаўдасканаленне ішло праз музыку, а дакладней – праз музыкаў. Я пазнаёміўся з беларускімі дударамі, з людзьмі, у якіх мова ў штодзённым ужытку, якія займаюцца ўдасканаленнем нашай культуры праз майстэрства і музыку. Гэта адбылося гады два ці тры таму, калі я ўпершыню прыйшоў на “Корч” – гэта сярэднявечная дыскатэка пад жывую музыку, якая ладзіцца штотыдзень улетку. Пасля таго мяне зацікавіла гістарычная рэканструкцыя і аўтэнтычныя беларускія інструменты. Цяпер гістарычная рэканструкцыя – амаль самае галоўнае ў маім жыцці, да таго ж, сродак адпачынку ад працы. Мая сям’я значна на мяне не паўплывала. Адзінае што мой дзед быў каваль, а ў маім родзе ўсе былі беларусамі, таму пэўны ўскосны ўплыў усё ж быў.

Мне так падаецца, што беларус – гэта той, хто паважае сваю культуру і мову, размаўляе на ёй, а таксама паважае сваю гісторыю.

Цяпер я займаюся сярэднявечнай рэканструкцыяй Беларусі і Германіі, цікаўлюся музычнымі інструментамі. Вывучаю абрадавыя і калядныя спевы беларусаў.

Бубнач-пачатковец.

У далейшым хачу заняцца дудамі: навучыцца рабіць і граць на іх.

Зміцер Белавусаў, рэканструктар, Мінск

Аб праекце “Як я стаў беларусам”