Зміцер Вайцюшкевіч і WZ Orkiestra з новымі выступамі

29.09.2009 Музыка

Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча і WZ Orkiestra з праграмай “Прэм’ера песні” адбудзецца ў малой залі КЗ “Мінск” 4 кастрычніка і распачнецца ў 19.00.

Квіткі можна набыць у кассах гораду (кошт ад 25.000 да 40.000 Br).

Таксама спявак правядзе шэраг творчых сустрэч па гарадах Беларусі ў пачатку кастрычніка.

6 кастрычніка Зміцер Вайцюшкевіч праспявае ў СШ раённага цэнтру Дуброўна Віцебскай вобласці ў 12.00 і ў

РДК мястэчка Коханава Талочынскага раёну Віцебскай вобласці ў 19.00.

7 кастрычніка імпрэзы з беларускім артыстам пройдуць у СШ вёскі Александрыя Шклоўскага раёну

Магілёўскай вобласці ў 12.00 і ў ГДК Талочына Віцебскай вобласці ў 17.30.

8 кастрычніка канцэрт-сустрэча са Змітром Вайцюшкевічам адбудзецца ў СШ гораду Орша Віцебскай вобласці. Пачатак у 12.00.

Адрас удакладняецца.

Канцэрты Змітра Вайцюшкевіча па Беларусі пройдуць у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: , , ,