У межах свайго агульнабеларускага турнэ, падтрыманага кампаніяй “Будзьма!”, цягам усяго красавіка Зміцер Вайцюшкевіч будзе выступаць з сольнымі канцэртамі ў шматлікіх гарадах і мястэчках Беларусі.
19 красавіка выступ Змітра Вайцюшкевіча адбудзецца ў Смаргонскім Каталіцкім Цэнтры Моладзі. Пачнецца імпрэза а 15.00.
20 красавіка – канцэрт спевака ў сярэдняй школе Залесся. Пачатак а 13.00.
24 красавіка адбудзецца сольны выступ Змітра Вайцюшкевіча ў Беларускім дзяржаўным універсітэте культуры і мастацтваў. Пачатак а 18.00.
25 красавіка спявак наведае Іўе. Канцэрт адбудзецца ў мясцовым Доме культуры. Пачатак а 16.00. У гэты ж дзень адбудзецца канцэрт у Навагрудку, у Залі Кастрычніка. Пачнецца імпрэза а 19.30.
За далейшымі абвесткамі сачыце на нашым сайце.