Працаваў ад моманту стварэння факультэта: з Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту звольнены этнограф Уладзімір Лобач

Уладзімір Лобач быў адным з падпісантаў заявы ў абарону бела-чырвона-белага сцягу. Навуковец прапрацаваў 27 год на гісторыка-філалагічным факультэце, ад моманту яго стварэння ў Полацку. 


УЛ.jpg

Загад аб звальненні падпісаў Алег Раманаў, новы рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, прызначаны на пасаду менш месяца таму.